المحتوى المقدم من Наша Ніва. يتم تحميل جميع محتويات البودكاست بما في ذلك الحلقات والرسومات وأوصاف البودكاست وتقديمها مباشرة بواسطة Наша Ніва أو شريك منصة البودكاست الخاص بهم. إذا كنت تعتقد أن شخصًا ما يستخدم عملك المحمي بحقوق الطبع والنشر دون إذنك، فيمكنك اتباع العملية الموضحة هنا https://ar.player.fm/legal.
Player FM - تطبيق بودكاست انتقل إلى وضع عدم الاتصال باستخدام تطبيق Player FM !
For the first time, Skip Intro goes to The Paris Theater in Manhattan to sit down with Rebecca Ferguson who stars as Captain Olivia Walker in A HOUSE OF DYNAMITE . Directed by Oscar-winning Kathryn Bigelow, the film was screened this month at the historic 535-seat theater — NYC’s longest-running arthouse cinema. Ferguson shares what it was like to read the powerful script written by Noah Oppenheim and how working with Bigelow was unlike any other experience on set. The Mission Impossible actor also talks about jumping off the roof of the Vienna State Opera with Tom Cruise, Denis Villeneuve’s love of veils and jingle jangles in Dune , and teases Netflix’s upcoming Peaky Blinders movie with Cillian Murphy. Video episodes available on Still Watching Netflix YouTube Channel. Listen to more from Netflix Podcasts .…
المحتوى المقدم من Наша Ніва. يتم تحميل جميع محتويات البودكاست بما في ذلك الحلقات والرسومات وأوصاف البودكاست وتقديمها مباشرة بواسطة Наша Ніва أو شريك منصة البودكاست الخاص بهم. إذا كنت تعتقد أن شخصًا ما يستخدم عملك المحمي بحقوق الطبع والنشر دون إذنك، فيمكنك اتباع العملية الموضحة هنا https://ar.player.fm/legal.
Інтэрв'ю з вядомымі беларусамі пра актуальнае і вечнае. Падпісвайцеся, каб ведаць сваіх!
المحتوى المقدم من Наша Ніва. يتم تحميل جميع محتويات البودكاست بما في ذلك الحلقات والرسومات وأوصاف البودكاست وتقديمها مباشرة بواسطة Наша Ніва أو شريك منصة البودكاست الخاص بهم. إذا كنت تعتقد أن شخصًا ما يستخدم عملك المحمي بحقوق الطبع والنشر دون إذنك، فيمكنك اتباع العملية الموضحة هنا https://ar.player.fm/legal.
Інтэрв'ю з вядомымі беларусамі пра актуальнае і вечнае. Падпісвайцеся, каб ведаць сваіх!
💛 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarus У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем крызіс на межах Беларусі і тое, калі адкрыюцца памежныя пераходы з Польшчай і Літвой, як арганізаваны кантрабандны цыгарэтны бізнэс у Беларусі і якой здзелкі з амерыканцамі дабіваецца Лукашэнка. Таксама разбіраем гучную справу «СофтКлуба», у межах якой арыштавалі патрыярха беларускага ІТ — стваральніка сістэмы АРІП Уладзіміра Сіротку. Тлумачым, у чым праблема Беллегпрама і чаму беларускае не купляюць. Згадваем рэзанансную гісторыю з арыштам блогераў, якія ладзілі дабрачынны збор на дзіця, а таксама высвятляем, што не так з ежай у школах. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:28 – ці адкрые Польшча памежныя пераходы 04:43 – якую здзелку прапануе Лукашэнка 07:42 – як працуюць кантрабандныя схемы 16:19 – роля амерыканцаў і закулісныя дамоўленасці 18:06 – Пратасевіч агент? 24:40 – двайное дно ў справе «СофтКлуба»: за што пасадзілі стваральніка АРІП 32:40 – праблемы Беллегпрама і чаму беларускае не купляюць 52:23 – рэзанансная гісторыя: блогеры прысабечылі грошы, сабраныя на дзіця 1:05:32 – што не так з ежай у школах…
У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем загады, якія Лукашэнка раздаў чыноўнікам, у тым ліку адмену льгот, лёс Аляксандра Шакуціна, былога ўласніка імперыі «Амкадор» і былога сябра Лукашэнкі, які трапіў за краты, а таксама цягу чыноўнікаў рознай вагі да карупцыі. Гаворым пра дзяржаўную кантрабанду цыгарэт у Літву, чаму беларусы ідуць ваяваць за Расію, а таксама дзелімся ўражаннямі ад прагляду новага беларускага фільма – «Класная».✏️ ЗАПІСВАЙЦЕСЯ НА БЯСПЛАТНЫЯ КУРСЫ Nation of Leaders: 🔸 «Радавод»: https://bit.ly/4ovnCLw 🔸 «Гендар з нуля»: https://bit.ly/4qtinh4 🔸 «Ад выгарання да рэсурсу»: https://bit.ly/3J5Hl5E 👉 Сайт і ўсе дасяжныя магчымасці Nation of Leaders: https://bit.ly/42VKED300:00 – вырвана з кантэксту00:41 – чым паказальны разбор палётаў, які ўчыніў Лукашэнка14:43 – магістратуры адменяць?20:27 – МАГЧЫМАСЦЬ: бясплатныя курсы Nation of Leaders 22:25 – што адбываецца з Шакуціным і «Амкадорам»32:18 – чаму з Гуцэрыева знялі санкцыі42:31 – Наталля Эйсмант уратавала карупцыянера?52:07 – катастрофа з кантрабанднымі цыгарэтамі на літоўскай мяжы57:05 – як КДБ наладжвае стасункі з Захадам58:58 – навошта беларусы едуць ваяваць за Расію1:04:40 – абмяркоўваем фільм «Класная» ад «Беларусьфільма»…
🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusУ новым выпуску «ТОК» размаўляем з Ігарам Вараксам, кандыдатам фізіка-матэматычных навук, які больш за 20 гадоў прысвяціў Ліцэю БДУ і ў 2019–2021 гадах узначальваў яго. Гаворым пра тое, як змяніўся Ліцэй пасля падзей 2020-га, кульмінацыяй якіх стала наданне яму імя Фелікса Дзяржынскага. Абмяркоўваем перавагі і недахопы беларускай сістэмы адукацыі, перапісванне падручнікаў, зрывы настаўнікаў, забарону на тэлефоны, прымус у выхаванні і сістэму кантролю ў школах, калі бацькоў не пускаюць нават на парог. Разважаем, як пераадолець крызіс гуманітарнай адукацыі і як вучыць дзяцей жыць у эпоху штучнага інтэлекту.00:00 – вырвана з кантэксту00:46 – феномен Ліцэя БДУ04:52 – пра ліцэістаў08:43 – пра крытычнае мысленне і вальнадумства дзяцей09:56 – як паўгода не хадзіў на заняткі13:55 – як стаў дырэктарам16:11 – адкуль пайшло «няма дарогі – ідзі ў педагогі»20:09 – узровень заробкаў у Ліцэі23:12 – у Ліцэй прыходзіла эліта?26:22 – як Мікалай Лукашэнка дапамог Ліцэю31:04 – як сябе ставіла ўнучка Анастасія Лукашэнка32:35 – што адбывалася ў Ліцэі ў 2020-м34:17 – чаму настаўнікі за фальсіфікацыі не атрымалі бонусаў38:19 – пра прымус у выхаванні40:26 – пра рэзанансную гісторыю з настаўніцай у Гомелі48:12 – каму выгадная прапускная сістэма ў школах51:04 – цяперашнія школьнікі больш інфантыльныя?54:25 – што разбурыў міністр Карпенка59:34 – пра новую кіраўніцу Ліцэя з Інстытута нацбяспекі1:02:30 – у чым задача прыстаўленага кадэбэшніка1:04:35 – пра наданне Ліцэю імя Фелікса Дзяржынскага1:13:25 – навошта дзяцей апранаюць у вайсковую форму1:14:39 – пра перапісванні падручнікаў1:21:05 – як вучыць дзяцей карыстацца AI1:26:28 – як прышчапіць дзецям любоў да Беларусі1:33:12 – плюсы беларускай сістэмы адукацыі1:38:47 – чаму ўсе наймаюць рэпетытараў1:45:48 – што рабіць з крызісам гуманітарных дысцыплін1:49:44 – ці апраўданыя паборы ў школах2:00:22 – вядомыя выпускнікі, якія сталі велічынёй🌗 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК праз PayPal: https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=UJ593WB6V3UFY🌑 Крыптой: TMMGVZZ9BNxKmK1pT82Zd1trxvhQZeEwYe (USDT Tron)👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў SHORTS: https://www.youtube.com/@tokshortsbelarus 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў TikTok: https://www.tiktok.com/@tokbelarus👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў Іnstagram: https://www.instagram.com/tokbelarus👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: http://patreon.com/nashaniva/🎙Слухайце ТОК у фармаце аўдыяпадкаста:🔸 Apple Podcasts: https://bit.ly/TOKAPPLE 🔸 Spotify: https://bit.ly/TOKSPOTIFY🔸 Яндэкс.Музыка: https://bit.ly/TOKYANDEX🔸 Google Podcasts: https://bit.ly/TOKGOOGLE🔸 Сastbox: https://bit.ly/TOKCAST🔸 Amazon Music: https://bit.ly/TOKAMAZON🔸 Listen Notes: https://bit.ly/TOKlistennotes#варакса #ліцэйбду #роўда #беларусь #ток #навіныбеларусі…
🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarus У новым аналітычным выпуску ТОК Наста Роўда разам з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўвае крызіс з палівам у Расіі і магчымыя выгады для Аляксандра Лукашэнкі, новы рэстаран высокай кухні яго сына Віктара, рашэнне Літвы знізіць узровень аховы Святланы Ціханоўскай, няўдалае размеркаванне маладой доктаркі і рэакцыю чыноўнікаў, а таксама трагікамедыю, якая здарылася ў Беларусі са студэнтам. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:43 – крызіс з палівам: што атрымае Лукашэнка? 12:19 – Віктар Лукашэнка заняўся высокай кухняй 20:30 – чаму змяніўся ўзровень аховы Ціханоўскай 37:46 – што паказала рэзанансная крымінальная гісторыя з Магілёва 47:52 – размеркаванне стала бядой для маладой доктаркі 58:06 – школьнікі адваёўваюць права на тэлефоны 1:06:58 – студэнт з Конга звярнуўся да Лукашэнкі і трапіў у міліцыю…
🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarus У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем канфліктную сітуацыю ў Нью-Ёрку, дзе Сяргей Ціханоўскі прымусіў Святлану адмовіцца ад інтэрв’ю CNN. Гаворым таксама пра вызваленне палітвязняў з дэпартацыяй і ўчынак палітыка Міколы Статкевіча, які адмовіўся ад такой здзелкі. Абмяркоўваем крызіс на польскай мяжы, змены ў Парку высокіх тэхналогій і лёс экс-кіраўніка Нацбанка Паўла Калаўра, які пайшоў працаваць на «кашалёк» Лукашэнкі Мікалая Вараб’я. Згадваем дзікунскую гісторыю ў гомельскай школе і крэатыў заводаў у тыктоку. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:38 – рэфлексіі пра выхадку Ціханоўскага ў Нью-Ёрку 34:29 – пра ўчынак Статкевіча і цану 51:06 – крызіс у адносінах з Польшчай 1:04:24 – сітуацыя ў ПВТ 1:12:09 – роля Янчэўскага 1:15:44 – лёс Калаўра 1:18:37 – пра «кашалька» Лукашэнкі – Вараб’я 1:20:19 – дзікунская сітуацыя ў гомельскай школе 1:31:32 – крэатыў заводаў у тыктоку…
Гераіня новага выпуску ТОК – вядомая гомельская журналістка і актывістка Ларыса Шчыракова, вызваленая і дэпартаваная з Беларусі разам з паўсотняй іншых вязняў у выніку перамоў Лукашэнкі са спецпрадстаўніком Трампа Джонам Коўлам. У вялікім інтэрв’ю Ларыса распавядае пра жанчын у калоніі і іх быт, дзеліцца навінамі пра вядомых жанчын-палітвязняў, пра Калеснікаву, Золатаву, Чэкіну і іншых, распавядае пра сваю сям’ю і адносіны з сынам, які чакаў маці на волі. Кажа пра новы народны артыкул, харчовую прастытуцыю і гумар, які ратуе. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:30 – пра сябрука-міліцыянта 10:27 – ці Гомель прарасійскі 13:22 – пра нізкі ўчынак сілавікоў са злівам інтымных здымкаў 17:30 – як пасля затрымання сын сустрэўся з бацькам, якога не бачыў з 5 гадоў 29:24 – знаёмства з мужам 35:54 – пра супрацоўнікаў жаночай калоніі і ідыёцкія забароны 42:19 – пра новы народны артыкул і тролінг сына 47:59 – чаму жанчыны забіваюць 51:03 – пра аліменшчыц і найгоршую катэгорыю асуджаных у турме 55:38 – гісторыя адной жанчыны, якая села 1:00:21 – чаму жанчыны пляткараць 1:02:48 – зварот да супрацоўнікаў жаночай калоніі 1:04:01 – пра «дзясятую катэгорыю» альбо палітычных і начальніцу атрада 1:08:46 – узаемаадносіны паміж палітычнымі і звычайнымі асуджанымі 1:12:42 – пра харчовую прастытуцыю, і як лёгка можна палепшыць умовы 1:17:31 – што думаюць жанчыны ў калоніі пра вайну 1:22:03 – «Золатава ў калоніі ў аўтарытэце» 1:25:03 – Чэкіна схуднела ў два разы 1:32:59 – пра Насту Лойку і Марфу Рабкову 1:35:17 – як сядзіць пенсіянерка, асуджаная па справе Аўтуховіча 1:42:14 – «Калеснікава засмяялася – і мы пахаладзелі» 1:50:00 – каго вярбуе адміністрацыя 1:54:37 – самы цяжкі момант, і што ратуе 1:58:33 – прыколы 2:00:32 – пра вызваленне і высылку 2:02:53 – першая ноч на волі…
🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarus У новым выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем вынікі саміту ШАС у Кітаі, нападкі на Паўла Латушку і таямнічае знікненне яго былога паплечніка і экс-чыноўніка Анатоля Котава. Гаворым пра новаўвядзенні ў школе, якія ператвараюць яе ў турму, дэкрэтныя адпачынкі і выплаты маладым маці, а таксама саламяны крынж. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:37 – чаму ШАС – кружок па інтарэсах Кітая 08:25 – які практычны сэнс Беларусі ад ШАС 10:24 – захапляльная гісторыя з кітайскімі лапамі 13:16 – ці будуць дыктатары жыць да 150 гадоў 18:51 – нападкі на Паўла Латушку 40:19 – хто такая Вольга Карпушонак 45:13 – таямнічае знікненне Котава 01:00:55 – новаўвядзенні ў школах 01:14:17 – чаму Мінадукацыі трэба думаць пра штучны інтэлект 01:21:21 – ці справядлівая аплата дэкрэту ў Беларусі 01:36:20 – саламяны крэатыў…
🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusУ новым выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем званок Трампа Лукашэнку і магчымае вызваленне ўсіх палітвязняў, прыезд амерыканскага прэзідэнта ў Беларусь і перспектывы круглага стала з апазіцыяй. Тлумачым прычыны эканамічных праблем у Беларусі, а таксама гаворым пра адыёзнага начальніка бабруйскай калоніі, які атрымаў нямецкае грамадзянства. 00:00 – вырвана з кантэксту00:32 – чаму Трамп пазваніў Лукашэнку12:44 – ці выпусцяць усіх палітвязняў17:43 – якім можа быць круглы стол з апазіцыяй22:50 – як Пуцін водзіць за нос27:46 – ці прыедзе Трамп у Беларусь32:41 – эканамічныя праблемы Беларусі і Расіі36:29 – Лукашэнка баіцца Пуціна?42:20 – аб прусаках у гатэлях і дыскатэках48:00 – расправа з сацыёлагам53:06 – як садыст Шынвізэ атрымаў нямецкі пашпарт1:03:20 – пра 15 тысяч для Святланы Ціханоўскай1:10:34 – Корж скалыхнуў Варшаву1:19:47 – Канапацкая зноў зашкварылася…
🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusУ аналітычным выпуску ТОК з Настай Роўда і эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем падзенне беспілотніка ў цэнтры Мінска і сустрэчу амерыканскага музыкі Джэйсана Дэрула з прэм’ерам Турчыным і Віктарам Лукашэнкам. Гаворым пра дыкпікі Андрэя Стрыжака і здрады каханым, якія падсвяціла камера пацалункаў на канцэрце Coldplay. Абмяркоўваем дзікі выпадак з беларускім добраахвотнікам і робім высновы праз пяць гадоў пасля пачатку пратэстаў у Беларусі.00:00 – вырвана з кантэксту00:32 – як беспілотнік змог даляцець да Мінска і ўпасці пасярод горада17:59 – як Турчын і Віктар Лукашэнка сустрэлі амерыканца Дэрула23:26 – скандал са Стрыжаком: высновы36:09 – пісаць заяву ці ісці ў публічную прастору?50:28 – пра рэакцыю на дыкпікі59:17 – дзікі выпадак з былым беларускім добраахвотнікам1:10:54 – пра здрады і адказнасць: што падсвяціла камера пацалункаў на канцэрце Coldplay1:23:44 – пяць год ад пачатку пратэстаў: высновы1:34:47 – лёс Рамана Пратасевіча1:36:20 – Сяргей Ціханоўскі – надзея беларусаў1:38:45 – забаўная гісторыя ад Зянковіча…
Сяргей Шэлег атрымаў жорсткі прысуд за данаты – 8 з паловай гадоў калоніі. Ён рыхтаваўся адсядзець увесь гэты тэрмін, калі пры канцы чэрвеня раптоўна яму, Сяргею Ціханоўскаму і яшчэ 12 палітвязням вярнулі свабоду. Шэлег – біёлаг і былы супрацоўнік прадстаўніцтваў буйных міжнародных фармацэўтычных кампаній у Беларусі. У першай частцы гутаркі ТОК Шэлег распавядае, як падарожжы па Афрыцы дапамаглі яму спакойна вытрымаць зняволенне, кажа пра стаўленне крымінальнікаў да Бабарыкі, ацэньвае заявы Ціханоўскага і разважае пра жыццё. Другая частка – пра беларускія лекі і цэны, карупцыю ў медыцыне і кепскую рэпутацыю фармацэўтычных кампаній.00:00 – вырвана з кантэксту00:30 – пра данаты, за якія далі 8 з паловай гадоў03:51 – што такое «Шанхай» на Валадарцы07:14 – неверагодныя гісторыі пра Эфіопію09:45 – чым падарожжы па Афрыцы нагадваюць беларускую турму12:46 – пра змену светапогляду13:32 – пра Бабарыку і Пачобута15:42 – пра супрацоўнікаў Наваполацкай калоніі18:41 – сукамернікі на Валадарцы21:57 – павучальны выпадак з прафесійнага жыцця23:35 – пра літаратуру ў турме, Талстога і Дастаеўскага29:05 – як сын дапамог уратавацца з турмы35:47 – як змяніліся беларусы41:59 – пра Пазняка і Курапаты45:03 – пра якасць беларускіх лекаў48:07 – пра цэны на лекі54:48 – ці ўплываюць санкцыі на беларускія аптэкі56:06 – ці ёсць карупцыя ў медыцыне57:05 – чаму ў фармацэўтычных кампаній такая кепская рэпутацыя1:02:06 – як бізнэс можа наблізіць перамены1:04:52 – пра Ціханоўскага і ягоныя планы…
🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusУ новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем прызнанне бізнэсоўца Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай у Польшчы, расчараванне Зянона Пазняка ў палітвязнях, дзіўную актыўнасць спецслужбаў і тое, чаму жанчыны больш не хочуць нараджаць. 00:00 – вырвана з кантэксту00:46 – пытанні Польшчы да Машэнскага 05:21 – якімі льготамі карыстаўся Машэнскі10:32 – інсайд пра таемную інаўгурацыю Лукашэнкі 16:35 – пра бацьку Машэнскага – пачынальніка бізнэсу17:59 – ці будзе вялікі бізнэс у Новай Беларусі22:25 – як Машэнскі паўплываў на лячэнне СМА ў Беларусі 28:51 – павучальная гісторыя пра сяброў і ворагаў36:52 – сварка паміж Ціханоўскім і Пазняком49:25 – дзіўная актыўнасць гэбістаў55:47 – Лукашэнка vs прэзідэнт Фінляндыі 58:57 – пра тое, што «любімую аддаюць»1:04:38 – чаму жанчыны больш не хочуць нараджаць1:18:54 – дзіўны помнік у Баранавічах…
Госць новага выпуску ТОК – вядомы доктар Андрусь Белавешкін, кандыдат медыцынскіх навук і аўтар некалькіх кніг пра здаровы лад жыцця і харчаванне. У вялікай размове – пра тое, як лёгка палепшыць якасць жыцця і папярэдзіць многія хваробы, зразумеўшы патрэбы свайго арганізма. Пра пераяданне і дыеты, залежнасці ад вэйпаў і серыялаў, стрэсы і антыдэпрэсанты, а таксама шмат іншага. Андрусь таксама расказвае, як прыйшоў да беларускасці і апынуўся на Кіпры, чаму сышоў з дзяржаўнай медыцыны і пачаў пісаць кнігі.00:00 – вырвана з кантэксту01:31 – чаму ў Беларусі не лечаць дзяцей з СМА за дзяржаўны кошт06:57 – як распазнаць шарлатанаў у медыцыне07:30 – ці сапраўды «Аземпік» – цуда-лек09:38 – чаму хваробы маладзеюць12:15 – што падвышае рызыкі аўтызму14:32 – пра ДНК-тэсты16:16 – пра пераяданне дзяцей19:01 – як алкаголь звязаны з распадам імперый20:44 – чаму жанчыны менш нараджаюць25:20 – пра моду на вэйпы26:58 – пра цукровы дыябет32:25 – чаму стрэс вам не вораг36:33 – альтэрнатыва антыдэпрэсантам40:41 – як сацсеткі ўплываюць на здароўе42:17 – пра залежнасць ад серыялаў50:17 – пра бодзіпазітыў52:29 – стан беларускай медыцыны55:47 – гэта трэба змяніць у беларускай сістэме аховы здароўя1:01:24 – пра падарункі медыкам1:08:59 – чаму Лукашэнка не даруе дактарам1:12:27 – пра сыход з дзяржаўнай медыцыны1:16:10 – як апынуўся на Кіпры1:18:09 – пра разварот у бок беларускасці1:26:54 – як трывожнасць бацькоў уплывае на дзяцей1:32:44 – пра бульбу ў рацыёне1:34:34 – чырвонае ці белае мяса1:37:51 – ці карысныя дыеты1:39:27 – пра вітамін Д🌗 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК праз PayPal: https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=UJ593WB6V3UFY🌑 Крыптой: TMMGVZZ9BNxKmK1pT82Zd1trxvhQZeEwYe (USDT Tron)…
У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем першыя палітычныя заявы Сяргея Ціханоўскага на волі, рэакцыю на іх дэмсіл і Лукашэнкі, новае крымінальнае кіно ад КДБ і спробу падставіць кіберпартызан, прызначэнне былой прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай у партыю «Белая Русь», а таксама спробы Лукашэнкі вярнуць прыгоннае права для маладых спецыялістаў. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:46 – першыя заявы Ціханоўскага на волі 08:16 – што агульнага паміж дыктатарам і дашкольнікам 16:54 – пра цытаванне Калеснікавай 20:17 – байка пра Латушку 29:42 – Лукашэнка ў чарговы раз недаацаніў Ціханоўскіх 42:10 – новы дэтэктыў ад КДБ – «Гарпун» 51:01 – чаму Чамаданаву паставілі кіраваць партыяй «Белая Русь» 57:01 – наезд Лукашэнкі на заатэхнікаў і спроба вярнуць прыгоннае права 1:10:30 – рэзкі адказ настаўнікам 1:13:29 – новы віток у эпапеі з цэнамі 1:18:40 – рэдакцыя «СБ» сабралася ў СССР 1:23:24 – разборкі Пуціна і Аліева 1:28:12 – Азаронка адправілі на «Беларусьфільм» 🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarus…
У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем няўдачы «Беларусьфільма» і корань праблем айчыннага кінематографа, сыр-бор вакол абавязковага пакосу травы, спробы чыноўнікаў вынайсці беларускую нацыянальную ідэю і рост заробкаў у краіне. Таксама згадваем скандал з БЧБ-сцягам на гей-прайдзе і пафаснае адкрыццё фантана ў Навагрудку. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:40 – корань праблемаў «Беларусьфільма» 20:22 – «Бульба – новы 2020 год» 26:46 – сыр-бор з абавязковым пакосам травы 31:32 – спроба чыноўнікаў вынайсці нацыянальную ідэю 39:07 – якую выснову трэба зрабіць беларусам пасля атакі Ізраіля на Іран 48:34 – чым тлумачыцца імклівы рост заробкаў у Беларусі 56:14 – пытанне БЧБ-сцяга на гей-прайдзе 1:02:58 – скандал з гольфамі на канферэнцыі 1:09:38 – моўны скандал у дзіцячым цэнтры 1:21:35 – плаваючы фантан у Навагрудку выйшаў на міжнародны ўзровень…
🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusУ новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем змены ў сістэме Лукашэнкі і перапрызначэнні Наталлі Пяткевіч і Уладзіміра Караніка, пагоню сілавікоў за выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, нацыяналізацыю легендарнай гульні ў танкі ў Расіі і аўтамабільнага завода «Юнісон» у Беларусі, новыя шпіёнскія скандалы і забарону на кнігі.00:00 – вырвана з кантэксту00:41 – чаму Пяткевіч паставілі на месца Караніка06:49 – лёс Караніка 09:46 – легендарныя даклады кіраўніка НАН Гусакова13:34 – прэтэнзіі Лукашэнкі да Гусакова15:57 – значныя змены ў вертыкалі і сэнс прызначэння Вакульчыка кіраўніком апарата Савета міністраў19:28 – імклівая кар’ера сыноў Гусакова-старэйшага20:47 – прычыны зменаў у ПВТ23:26 – чаму здарыўся падзёж ската гістарычнага маштабу33:49 – пра гнуткасць беларускіх санкцый 38:57 – навошта дзяржава нацыяналізуе «Юнісон»43:57 – як у Расеі адціскаюць беларускую гульню ў танкі53:14 – што адбылося з выкладчыкам БНТУ?1:01:07 – гісторыя фатографа з пашпартам прыкрыцця і новыя дэталі па кейсе Мельнікавай1:16:07 – новы наезд сілавікоў на медыя1:20:44 – новыя пагрозы для бацькоў школьнікаў1:28:08 – Рэй Брэдберы па-беларуску🌗 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК праз PayPal: https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=UJ593WB6V3UFY🌑 Крыптой: TMMGVZZ9BNxKmK1pT82Zd1trxvhQZeEwYe (USDT Tron)…
У новым выпуску ТОК вядомы рэжысёр Мікалай Халезін тлумачыць, як бачыць сітуацыю ў Беларусі, аналізуе памылкі старой апазіцыі і канстатуе крызіс дэмакратыі. Разважае пра чалавека лукашэнкаўскай эпохі і даводзіць, за што ненавідзіць Савецкі саюз. Распавядае пра закуліссе прыняцця міжнародных санкцый, тлумачыць, як будуюць бізнэсы «кашалькі» і адказвае на заявы мільярдэра Міхаіла Гуцэрыева. Згадвае 1990-я і стварэнне «Хартыі-97», а таксама прагназуе, ці пачнецца адліга ў 2025 годзе. Гаворыць пра каханне, сям’ю і новыя смелыя, маштабныя задумы. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:25 – «Лукашэнку забудуць імгненна» 04:08 – навошта Колю возяць з фартэпіяннымі канцэртамі 07:56 – як 2020 канвертаваўся ў мастацтва 14:14 – ці будзе адліга ў 2025-м 17:02 – навошта Пяткевіч у Адміністрацыі 18:02 – што трэба паглядзець усім чыноўнікам 22:27 – пра 1990-я 25:47 – пра карупцыю і легендарную газету «Імя» 35:30 – як стваралася «Хартыя» 39:12 – пра расійскія грошы і Неўзліна 45:16 – пра новага міністра культуры 50:32 – пра Паўла Латушку 53:00 – пра Віктара Бабарыку 57:24 – адрозненне расіян ад беларусаў 1:00:05 – пра Бяляцкага і вызваленне Пачобута 1:08:17 – закуліссе прыняцця санкцый 1:14:48 – пра Чыжа і Машэнскага 1:18:35 – пра Тапузідзіса 1:26:29 – як уводзіліся санкцыі супраць Гуцэрыева 1:29:00 – чаму гісторыя з ПВТ раздзьмутая 1:34:40 – пра вызваленне палітвязняў і Савецкі саюз 1:39:29 – пра новую халодную вайну 1:45:01 – завяршэнне вайны, выгаднае для Лукашэнкі 1:48:43 – крызіс дэмакратыі 1:56:48 – памылкі старой апазіцыі 2:07:47 – што яшчэ можа зрабіць Ціханоўская 2:13:33 – пра каханне 2:28:49 – хто галоўны ў сям’і 2:30:33 – сюрпрыз дачкі 2:36:30 – пра што будзе новая п’еса 2:38:46 – як угаварыў Кевіна Спэйсі і Джуда Лоў запісаць «Жыве Беларусь!»…
Герой новага выпуску ТОК — доктар і праваабаронца Васіль Завадскі, які больш за 20 гадоў працаваў у турэмнай медыцыне, а з іх больш за 10 гадоў кіраваў ёю. Да таго часу, пакуль у 2010-м праз таблетку сам не трапіў за краты. У гутарцы ТОК ён распавядае, што насамрэч магло адбыцца ў турме з палітвязнямі Алесем Пушкіным і Вітольдам Ашуркам, а таксама тлумачыць, ці магла з’явіцца цынга ў Сцяпана Латыпава. Згадвае бунт крымінальных аўтарытэтаў, эпідэмію сіфіліса ў калоніі і гісторыі кахання паміж супрацоўнікамі турмаў і зняволенымі. Распавядае, чаму ў камерах легендарнай «Амерыканкі», дзе трымаюць міністраў і бізнэсоўцаў, дагэтуль няма ўнітазаў, а таксама чаму існаванне турэмных кастаў і зняволеных з «нізкім статусам» выгадна адміністрацыі. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:37 – за што арыштавалі 05:33 – уражанні ад легендарнай «Амерыканкі» 08:27 – медыцына ў СІЗА КДБ 09:35 – як лечаць зубы зняволеным 10:54 – чаму не выклікаюць «хуткую» зняволеным 12:13 – чаму ў камерах няма ўнітазаў 15:45 – чаму не ўратавалі Алеся Пушкіна 18:27 – што адбылося з Вітольдам Ашуркам 22:36 – пра цынгу ў Сцяпана Латыпава 26:05 – як караюць медыкаў 28:32 – жахі ў жаночай калоніі 31:58 – пра паплечніка Міколу Аўтуховіча 36:14 – пра нізкі статус 45:15 – як былыя зняволеныя станавіліся святарамі 47:22 – пра рамантычныя адносіны супрацоўнікаў са зняволенымі 51:58 – пра эпідэмію сіфіліса ў калоніі 53:22 – пра эстонскія турмы 1:00:50 – банальнасць зла…
Комік Ідрак Мірзалізадэ, якому забаранілі ўезд у Расію на 14 гадоў, у новай гутарцы ТОК распавёў пра розніцу паміж пратэстамі ў Беларусі і Расіі, пра талышоў, да якіх належыць, і родную вёску, куды вярнуўся праз 18 гадоў. Патлумачыў, чаму, каб стаць папулярным у Беларусі, спачатку трэба стаць папулярным дзесьці яшчэ, а таксама чаму ненавідзіць грошы. Згадаў, як напісаў верш Барадуліну, а таксама як атрымаў па галаве за свае жарты. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:26 – як выгналі з Расіі 02:44 – пра Камісаранку і Лукашэнку 05:37 – калі пачаў цікавіцца палітыкай 06:57 – розніца пратэстаў у Расіі і Беларусі 09:44 – стаўленне да Ціханоўскай 12:11 – як стаць папулярным у Беларусі 16:35 – АТРЫМАЙ ЗНІЖКУ НА МОЎНЫЯ КУРСЫ 18:16 – пра карані 21:24 – пра арышт брата 25:12 – пра вёску 29:14 – пра беларускую мову 30:32 – пра бацьку 31:31 – «Адчуваю сябе сваім? Сярод белых людзей?» 33:53 – як напісаў верш Барадуліну 35:07 – як бацька трапіў у БНФ 37:48 – пра беларусаў 42:04 – чым беларусы адрозніваюцца ад расейцаў 44:29 – кожны расеец – імперац? 48:39 – пра сяброў у Расіі 50:42 – ці можа змяніцца Расія без распаду 53:40 – БЛІЦ: топ самых смешных беларусаў, прызнанне ці грошы 57:16 – пра «талерантнасць» беларусаў 59:38 – як пабілі за жарты…
Вялікае інтэрв’ю выбітнай пісьменніцы і нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч, якое выйшла на канале ТОК 10 лістапада, выклікала настолькі шырокі рэзананс, што мы вырашылі працягнуць размову. Мы сабралі самыя частыя пытанні, якія адрасаваныя Святлане Алексіевіч у публічнай прасторы, і задалі ёй. 00:00 – чаму з’явіўся спецвыпуск 00:29 – адказ на непрыемнае пытанне 03:05 – пра дапамогу Неўзліна 08:33 – на якім месцы Чэхаў з Дастаеўскім у кантэксце сусветнай літаратуры 12:42 – пра Быкава і Караткевіча 14:13 – якія пісьменнікі сфармавалі Алексіевіч 18:30 – пра беларускую мову 23:24 – пра савецкасць 28:08 – пра мір 32:14 – пра ідэалізацыю беларусаў 35:16 – «Давайце любіць адно аднаго»…
Выбітная пісьменніца і нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч у новым выпуску ТОК кажа пра пастку, у якой апынуліся беларусы, разважае пра дыктатуру і чырвонага чалавека, задачы элітаў, Трэцюю сусветную і імперскасць. Яна згадвае сустрэчы з Марыяй Калеснікавай, Віктарам Бабарыкам і Святланай Ціханоўскай, тлумачыць рэзкія заявы Зянона Пазняка, а таксама адказвае Лукашэнку, які абвінаваціў Алексіевіч у здрадзе Беларусі. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:33 – жыццё ў выгнанні 02:52 – што змянілася пасля атрымання Нобеля 06:30 – ці памёр савецкі чалавек у Беларусі 12:22 – прырода дыктатуры 18:29 – ці аддасць Лукашэнка ўладу 22:02 – ці пачнецца Трэцяя сусветная 22:42 – Кітай і будучыня 28:38 – пра Мілінкевіча і Ціханоўскую 33:49 – што можа аб’яднаць беларусаў 35:46 – аблічча рэпрэсій і цана жыцця 40:44 – розніца паміж беларусамі і расіянамі 42:42 – настаўніца парвала фота Алексіевіч на вачах дзяцей 44:31 – на чым спыніцца Пуцін 47:38 – «Я страціла шмат сваіх рускіх сяброў» 55:21 – пра імперскасць 1:00:15 – Лукашэнка – адзіны гарант незалежнасці? 1:01:57 – пра Калеснікаву і Пазняка 1:05:32 – пра Бабарыку 1:08:07 – пра вызваленне палітвязняў і званок Макрону 1:09:28 – адказ Лукашэнку 1:15:06 – пра надзеі і будучыню…
У новай гутарцы ТОК Таццяна Хоміч, каардынатарка штаба Віктара Бабарыкі і сузаснавальніца Асацыяцыі сваякоў і былых палітзняволеных распавядае пра сястру Марыю Калеснікаву, якой прысудзілі 11 гадоў зняволення. Як Марыя, якая да падзей 2020-га жыла музыкай, прыйшла ў палітыку? Чаму падтрымала Бабарыку? Чаму Бабарыка абраў яе другім нумарам? Як Марыя ставілася да Расіі? Адказы на гэтыя пытанні і адказ Зянону Пазняку, які нападае на Калеснікаву, – у нашай размове. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:39 – чаму Бабарыка зрабіў стаўку на Калеснікаву 05:26 – роля Калеснікавай у штабе Бабарыкі 07:57 – хто быў рухавіком трыумвірату 08:45 – чаму чырвоная памада 09:27 – адказ Пазняку 10:59 – пазіцыя па Расіі 12:39 – пра бацькоў і дзяцінства 18:12 – чаму Маша з’ехала з Беларусі 22:55 – чаму вырашыла вярнуцца 28:36 – стан здароўя Машы 36:30 – чаму Калеснікаву не ўключылі ў абмен 43:01 – ці могуць расіяне дапамагчы беларусам 44:58 – што прапануе Дзмітрыеў 50:43 – ці варта апазіцыі капітуляваць 1:01:45 – прапанова Васкрасенскага 1:04:38 – чаму вязняў трымаюць у рэжыме інкамунікада 1:06:16 – ці было памылкай рваць пашпарт?…
Герой новага выпуску ТОК – Рыгор Астапеня, палітолаг, заснавальнік Цэнтра новых ідэй і дырэктар «Беларускай ініцыятывы» ў Chatham House, якая праводзіць сацыялагічныя даследаванні ў Беларусі. Рыгор распавядае, якога лідара хочуць беларусы, тлумачыць, чаму за 30 гадоў лукашыстам не ўдалося прадаць народу ідэю чырвона-зялёнага сцяга і чым беларусы адрозніваюцца ад расіян, палякаў і ўкраінцаў. Тлумачыць, у чым задума Аляксандра Лукашэнкі, які незаўважна трансфармуе сваю сістэму. Разважае пра будучыню: як нас зменіць штучны інтэлект, да чаго прывядзе катастрофа з нараджальнасцю і ці застануцца пенсіі. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:25 – як беларусы ставяцца да Расіі 05:27 – стаўленне да Ціханоўскай 07:19 – як вызваліць палітвязняў 10:12 – задачы Пяткевіч і Рыжанкова 13:15 – што азначаюць памілаванні 17:17 – чаму Лукашэнка не вызваляе Пачобута 20:23 – самыя ўплывовыя асобы ў апазіцыі 23:11 – феномен Пазняка 28:21 – галоўныя памылкі апазіцыі 39:07 – галоўныя памылкі Лукашэнкі 40:43 – як змяніўся Лукашэнка 42:47 – хто цяпер выконвае задачы Макея 43:32 – як беларусы ставяцца да афіцыйнага сцяга 48:29 – як вайна дапамагла Лукашэнку 51:33 – за каго галасуюць розныя гарады 55:43 – ці магчымы галодны бунт у Беларусі 57:59 – як сацыёлагі прадказваюць вынікі выбараў 1:05:07 – якія палітыкі падабаюцца беларусам 1:08:43 – як штучны інтэлект зменіць нас 1:14:31 – катастрофа з нараджальнасцю 1:17:14 – ці застануцца пенсіі 1:22:14 – Марыя Магдалена Радзівіл – @HetaTop 1:31:24 – сярэдні беларускі клас 1:34:13 – пра чарку, шкварку і што трэба беларусам 1:35:44 – чым беларусы адрозніваюцца ад палякаў 1:36:31 – чым беларусы адрозніваюцца ад расіян 1:37:46 – чым беларусы адрозніваюцца ад украінцаў 1:40:26 – колькі беларусаў за бел-чырвона-белы сцяг 1:42:52 – БЛІЦ: Латушка ці Рыжанкоў, Мэсі ці Раналду, Сугак ці Шрайбман 1:45:24 – ці можна давяраць сацыялогіі 1:54:34 – як праводзяць сацыялагічныя даследаванні 1:59:36 – злаваць ці не злаваць дзеда 2:02:04 – калі беларусы стануць свабоднай нацыяй…
У другой частцы гутаркі ТОК экс-вядоўца «Зоны Х» на БТ Дзмітрый Лукша распавядае, як арыштавалі спачатку яго, а пасля і жонку Паліну Палавінку, апісвае каханне за кратамі, кажа пра здымкі ў прапагандысцкім фільме пра шклоўскую калонію, памілаванне і ролю Юрыя Васкрасенскага. А таксама згадвае сустрэчу з палітзняволеным журналістам Андрэем Пачобутам. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:17 – пра шантаж з арыштам жонкі 11:57 – што адбывалася на судзе 15:08 – на якую працу трапіў у калоніі 16:54 – сустрэча з Пачобутам 22:38 – пра здымкі ў прапагандысцкім фільме пра шклоўскую калонію 31:21 – памілаванне 36:45 – роля Васкрасенскага 38:56 – ці прапаноўвалі стучаць у калоніі 41:52 – чаму затрымалі 44:43 – пра пастанову на БТ 46:56 – каханне за кратамі 55:38 – першая сустрэча з жонкай пасля вызвалення 1:03:22 БЛІЦ: хто найлепшы тэлевядоўца, а хто самы цынічны прапагандыст 1:12:22 – змена палітычных поглядаў 1:17:46 – за каго галасаваў на выбарах 1:22:28 – ці шмат прыстасаванцаў на БТ…
Герой новага выпуску ТОК – экс-вядоўца БТ і экс-палітзняволены, які выйшаў па памілаванні 3 ліпеня, Зміцер Лукша. Доўгі час ён быў тварам самай рэйтынгавай праграмы на канале – «Зоны Х» з крымінальнай хронікай. У 2016-м, калі на БТ пачалася барацьба за ўладу паміж Маратам Маркавым і Кірылам Казаковым, Лукшу падставілі і звольнілі. Маркаў пасля ўзначаліў АНТ і стаў міністрам інфармацыі. Казакову ж, пасля кароткага ўзлёту на СТБ, дзе ён даў дарогу Рыгору Азаронку, дасталася незайздросная пазіцыя рэдактара малапапулярнай газеты. Першая частка нашай вялікай размовы са Змітром Лукшам прысвечаная БТ. Ён распавядае пра Івана і Наталлю Эйсмантаў, вайну з Маркавым і сяброўства з Казаковым. Тлумачыць розніцу паміж галоўнымі прапагандыстамі краіны Ігарам Турам і Рыгорам Азаронкам. Расказвае сакрэты «Зоны Х», а таксама як сустрэўся за кратамі з крымінальным аўтарытэтам, пра якога здымаў рэпартаж. Згадвае, як ездзіў ад БТ асвятляць пратэсты і як звольнілі з канала. Другая частка інтэрв’ю пра зняволенне і памілаванне выйдзе на канале ТОК праз тыдзень, 29 верасня. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:30 – пра Івана Эйсманта 06:28 – узлёт Наталлі Эйсмант 10:06 – ці шлюб Эйсмантаў быў па разліку? 12:32 – пра барацьбу Маркава і Казакова на БТ 21:17 – перапалка з Маркавым 28:52 – сяброўства з экс-кіраўніком СТБ Казаковым 43:15 – аб прапагандзе Азаронка 45:47 – у чым розніца паміж Азаронкам і Турам 49:32 – сустрэча з героямі «Зоны Х» на нарах 1:02:38 – як героі «Зоны Х» судзіліся з БТ 1:10:54 – як нахабна трапіў на БТ 1:16:10 – вясёлая гісторыя пра бар і дзяўчат 1:18:33 – заробкі на БТ 1:22:23 – аб лукашэнкаўскім пуле 1:27:00 – аб працы БТ на пратэстах 1:30:26 – пра здымкі ў прапагандысцкім фільме пра «Малады фронт» 1:39:25 – як асвятляў Плошчу-2010 1:42:45 – пра інтэрв’ю з закладнікамі…
У вялікай гутарцы ТОК вядомая блогерка Вольга Такарчук расказвае пра арышт сваёй маці, развод і ўцёкі з двума дзецьмі. Згадвае, як сама сядзела ў турме і якія гісторыі чула ад сукамерніц, апісвае тыпаж жанчын, якія працуюць у калоніі, і выбрыкі суседак. Расказвае Вольга і пра тое, калі і чаму зацікавілася палітыкай і за што ўдзячная Сяргею Ціханоўскаму. Згадвае гісторыі з дзяцінства і як падлеткам трапіла ў апорны пункт. Кажа пра маразм у школе сына і чаму настаўнікі яе баяліся. Апісвае шчаслівыя часы, калі працавала ва ўнівермагу «Беларусь», і чаму больш за ўсё хоча вярнуцца назад у свой мікрараён «Усход» на поўначы сталіцы. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:27 – ці хадзіла на выбары да 2020-га 03:30 – як кінулі сябры 05:06 – пра бацьку і дзяржслужбу 06:01 – чаму супраць перамоў з Лукашэнкам 07:40 – пра размову па душах з кадэбістам 09:45 – як Ціханоўскі падняў з канапы 10:50 – ці трэба новыя выбары лідара дэмсіл 13:37 – стаўленне да Святланы Ціханоўскай 15:20 – пра Латушку 16:03 – БЛІЦ: Цэслер ці Уорхал, Мелказёраў ці Івулін, Кабанаў ці Пятрухін і сяброўства з Балаганавым 19:53 – пра бацькоў 22:17 – як сілавікі арыштавалі маці 31:31 – што прасцей: сядзець у турме ці чакаць 34:56 – самыя дзіўныя суседкі ў камеры 36:56 – пра маладых дзяўчат, якія трапляюць за краты 38:43 – гісторыя, якая шакавала найбольш 41:16 – пра жанчын, якія працуюць у калоніі 51:00 – чаму Лукашэнка не адпускае Калеснікаву 53:19 – пра развод 56:01 – пра мужчыну мары 56:50 – пра фальсіфікацыі ў школе дзяцей 58:57 – маразм у школе 1:00:30 – размова з сынам пра піянераў і БРСМ 1:03:54 – «Са школы зрабілі турму» 1:06:07 – пра школьную форму 1:07:59 – як трапіла на працу ва ўнівермаг «Беларусь» 1:10:37 – пра беларускія тавары і «Купляйце беларускае» 1:13:38 – пра сям’ю і дзяцінства 1:16:41 – як падлеткам трапіла ў міліцыю 1:21:54 – у чым сэнс жыцця 1:23:01 – вясёлая гісторыя пра нараджэнне дзіцяці 1:32:50 – як прымірыць грамадства…
У вялікай гутарцы ТОК прадстаўнік аб’яднання былых сілавікоў «Белпол» Уладзімір Жыгар распавядае пра сілавікоў у атачэнні Аляксандра Лукашэнкі і магчымасць прыходу да ўлады хунты. Апісвае, як ахоўваюць Лукашэнку падчас ягоных выездаў у рэгіёны. Расказвае пра крымінальных аўтарытэтаў і іх уплыў сёння. Гаворыць, як вылічыць агента ў сваім атачэнні і на якія правакацыі здольныя беларускія спецслужбы. Таксама Уладзімір тлумачыць, чаму пайшоў у міліцыю, хоць сам яшчэ ў 2006-м расклейваў улёткі за апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча, прыгадвае, з чым сутыкнуўся ў крымінальным вышуку і падчас працы ў ізалятары часовага ўтрымання. І распавядае пра рэальныя выпадкі, калі сам сутыкнуўся з несправядлівасцю сістэмы. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:27 – як ахоўваюць Лукашэнку падчас паездак у рэгіёны 06:19 – як праз Лукашэнку міліцыянты захварэлі на кавід 08:24 – аб прэміях у міліцыі 10:37 – людзі пераходзілі на іншы бок, калі бачылі міліцыянтаў 13:12 – калі зацікавіўся палітыкай 14:19 – чаму пайшоў у міліцыю 16:33 – пра адносіны з зэкамі 18:40 – як дапамагаў перадаць аўтарытэту пяльмені 20:03 – як трапіў на працу ў ізалятар часовага ўтрымання 26:20 – як з жонкай расклейваў улёткі і ладзіў пікеты 27:10 – як звольніўся і апынуўся ў ахове Ціханоўскай 33:18 – пра сям’ю і 1990-я 35:46 – пра ўчастковых інспектараў 38:25 – пра следчых і суддзяў 40:22 – гісторыя з выцвярэзніка 45:36 – самы ўплывовы сілавік у Беларусі 48:01 – каго Лукашэнка можа прызначыць пераемнікам 49:27 – топ-3 асобы, каму Лукашэнка давярае найбольш 51:42 – пра генпракурора Шведа і вагу пракуратуры ў сістэме 53:49 – топ самых уплывовых сілавых ведамстваў 56:04 – пра міністра Кубракова 58:00 – ці можа прыйсці хунта да ўлады 1:01:05 – за што паплаціўся Караеў 1:04:17 – якое стаўленне да сям’і Лукашэнкі ў міліцыі 1:07:02 – калі сыдзе Лукашэнка 1:09:18 – як вылічыць агента 1:11:32 – розніца паміж Лукашэнкам і Пуціным 1:15:40 – правакацыі агентуры 1:27:35 – новыя інструменты сілавікоў 1:30:28 – што не так з санкцыямі 1:36:15 – крымінальныя банды ў Беларусі 1:37:53 – як міліцыя падставіла крымінальнага аўтарытэта 1:57:26 – як выпадкова ўдалося раскрыць злачынства 1:59:36 – ці варта дазволіць мабільнікі ў турмах 2:01:08 – ці можа паўтарыцца гісторыя з Навальным у Беларусі 2:03:34 – калі спыняцца рэпрэсіі 2:07:01 – як выратаваць імідж міліцыі 1:10:16 – што рабіць сумленным міліцыянтам…
У новым выпуску ТОК палітолаг Роза Турарбекава расказвае прыгожую гісторыю кахання, якая прывяла яе ў Беларусь. Параўноўвае беларусаў і казахаў і вельмі дакладна фіксуе нашы нацыянальныя рысы. Гаворыць пра падабенства і рознасць паміж казахскім дыктатарам Нурсултанам Назарбаевым і Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама паміж збудаванымі імі сістэмамі. Кажа пра экзістэнцыйную пагрозу Расіі і «рускага свету», якую вельмі добра разумеў і Назарбаеў, але ў адрозненне ад Лукашэнкі, спрыяў разбудоўванню ўнутры краіны ўсяго нацыянальнага. Роза Турарбекава больш за 20 гадоў адпрацавала ў БДУ і была дацэнткай самага прэстыжнага факультэта міжнародных адносінаў. У нашай размове яна згадвае рэктара Аляксандра Казуліна і дэкана Віктара Шадурскага, а таксама скандальна вядомага Андрэя Караля. Апісвае, як спецслужбы кантралявалі ўніверсітэт і расказвае пра свайго выпускніка, які вярнуўся ў БДУ праводзіць чысткі. Прыгадвае, як студэнты ФМА рагаталі са старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, калі тая прыйшла ў БДУ расказваць канспіралогію пра «План Далеса». Роза таксама тлумачыць, навошта Лукашэнка вярнуў у сваю Адміністрацыю Наталлю Пяткевіч, чаму над ёй паставіў Дзмітрыя Крутога і якія задачы ў новага кіраўніка МЗС Максіма Рыжанкова. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:31 – як выйшла замуж за беларуса 02:58 – як бацькі ўспрынялі шлюб 10:22 – рознасць менталітэтаў беларусаў і казахаў 14:21 – «Беларусы ўмеюць лічыць і пралічваць» 17:16 – «Маўчанне – не знак згоды ў беларусаў» 22:27 – пераезд з казахскай дыктатуры ў беларускую 26:46 – дачэпкі прапагандыстаў 29:05 – пра выбары ў Беларусі і рэпрэсіі супраць мужа 36:45 – за каго галасавала на выбарах 37:26 – ці сапраўды БДУ гадзючнік 38:56 – пра Казуліна 39:52 – як выперлі з універсітэта 45:33 – «КДБ заўжды кантраляваў БДУ» 49:50 – як святкавалі 8 Сакавіка ў БДУ 53:54 – пра родны Алматы, дзе жыло 57% расіян 57:58 – як выцеснілі расіян з Казахстана 1:03:40 – чым Назарбаеў падобны да Лукашэнкі 1:10:43 – «Назарбаеў заўжды разумеў, наколькі Расія небяспечная» 1:14:29 – «Лукашэнка – антынацыянальны дыктатар» 1:18:20 – як Такаеву ўдалося пасунуць Назарбаева 1:25:12 – прэтэнзія і пытанне да Лукашэнкі 1:26:47 – хто можа стаць пераемнікам Лукашэнкі 1:28:16 – самыя ўплывовыя асобы ў атачэнні Лукашэнкі 1:28:59 – навошта Лукашэнка дастаў з шафы Пяткевіч 1:29:35 – што зменіцца з прыходам Рыжанкова і Крутога 1:32:17 – пра Макея і экс-пасла Беларусі ў Германіі Сідарэнку 1:36:24 – пра сына, які адмовіўся ад рускай мовы 1:41:43 – пра дачку 1:46:48 – чаму называюць «праўладнай прапагандысткай» 1:51:59 – чаму пайшла ў палітыку і ўвайшла ў кааліцыю з Рымашэўскім 2:02:19 – пра Паўла Латушку 2:06:02 – навошта пайшла ў КР 2:15:24 – чаму пайшла з КР 2:17:54 – аб працы Ціханоўскай і Офіса 2:21:02 – як прымусіць Лукашэнку пачаць адлігу 2:24:36 – чаму галасуе за Бабарыку 2:26:52 – БЛІЦ: Ціханоўская ці Латушка, Тэтчэр ці Меркель, Чынгісхан ці Македонскі 2:28:25 – як перастаць баяцца 2:31:02 – чаму беларусы могуць навучыцца ў казахаў…
У новым выпуску ТОК кіраўнік Фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак распавядае, як яго вербавалі спецслужбы і як падлеткам на першым допыце здаў паплечніцу. Кажа пра падставу ад экс-прапагандысткі СБ Святланы Галузы і пра тое, ці была яна агенткай КДБ. Тлумачыць стратэгію лукашыстаў па палітвязнях і чаму не выпускаюць Паліну Шарэнду-Панасюк. Гаворыць пра мысленне рабочых і пра тое, чаму яны не паўсталі. А таксама называе свой заробак, як адмовіўся ад алкаголю і схуднеў. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:24 – пра Расію і пра тое, чаму беларусы – не белыя людзі 05:36 – чаму беларусы такія салідарныя 07:19 – выйшла кніга «САМЫ ЦЫМУС»! Замовіць тут bit.ly/samy_cymus_tok 09:07 – ці эвакуявалі з Беларусі агентаў КДБ 10:44 – выпадкі няўдалай эвакуацыі 12:47 – галівудскі выпадак эвакуацыі 14:47 – пра кур’ёзы і паслугу вяртання ў Беларусь 16:34 – гучны кейс, калі збіралі на аперацыю, якая аказалася бясплатнай 20:33 – выпадкі махлярства 23:15 – чаму каліноўцы адмовіліся ад грошай BySol 27:23 – што з палітвязнямі 30:29 – ці варта сваякам палітвязняў гаварыць пра іх публічна 32:31 – чаму прапаганда пачала здымаць фільмы пра жанчын-палітвязняў 35:13 – гісторыя Паліны Шарэнды-Панасюк 38:15 – ці пачне Лукашэнка выпускаць палітвязняў пасля 2025 года 40:11 – пра статус Ціханоўскай і пры чым тут Шарль Дэ Голь і дыктатар Франка 44:07 – як у 16 год падставіў актывістку, за што дагэтуль сорамна 49:12 – спробы вярбоўкі спецслужбамі 56:05 – пра тых, хто сведчыць супраць палітвязняў 57:39 – стаўленне да Рамана Пратасевіча 1:01:28 – як кінуў піць цалкам 1:04:02 – як атрымалася схуднець 1:05:24 – як пачаў абараняць рабочых 1:09:17 – чаму рабочыя не паўсталі 1:16:47 – як гандляваў на рынку 1:18:28 – як хацеў усё кінуць і пайсці зарабляць грошы 1:22:01 – галоўныя хейтары і ворагі 1:25:54 – прэзідэнцкія амбіцыі 1:28:57 – БЛІЦ: Мележ ці Быкаў, Сырскі ці Залужны, Трамп ці Байдэн 1:31:48 – агенты ў BySol: кейс Галузы 1:43:01 – ці рабіў BySol аўдыт 1:45:15 – пра заробак, маёмасць і самы вялікі страх 1:50:56 – данаты ад бізнэсу ўзамен за зняццё санкцый 2:03:24 – калі ў беларусаў знікне страх 2:06:23 – памылка беларусаў 2:09:28 – чаму супраць перамоў з лукашэнкаўцамі 2:15:36 – чаму (не) трэба выязджаць з Беларусі…
Госць новага выпуску ТОК – Аляксандр Мілінкевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты, а сёння канцлер Вольнага беларускага ўніверсітэта. У вялікай размове мы гаворым пра галоўную пагрозу для беларускага народа. Пра тое, як беларуская апазіцыя спрабавала дамаўляцца з паплечнікамі Пуціна, якія задачы Крэмль ставіць на кожныя выбары ў Беларусі і хто прыйдзе пасля Пуціна. Згадваем выбары 2006 года і Плошчу, як дэмсілы аб’ядналіся, а пасля змагаліся за ўладу. Мілінкевіч згадвае і загадкавае атручванне яшчэ аднаго лідара дэмсіл, у якім бачылі рэальнага канкурэнта Лукашэнкі, – Сяргея Домаша. Гаворыць пра няўдачы выбараў 2010 года. Аналізуе свае памылкі і памылкі Віктара Бабарыкі, Святланы Ціханоўскай, Макея і Лукашэнкі. Гаворыць пра складаныя стасункі з Зянонам Пазняком. А таксама кажа, што беларусы могуць даць Еўропе і як перастаць азірацца на Расію. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:28 – навошта Мілінкевіч пайшоў на выбары ў 2006-м 06:47 – як апазіцыя дамаўлялася з Масквой 12:51 – тры задачы Масквы на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 18:06 – Мілінкевіч кажа, хто прыйдзе пасля Пуціна 20:40 – памылка Ціханоўскай 24:30 – што будзе, калі пасунуць Ціханоўскую 26:19 – хто найбольшы канкурэнт Ціханоўскай 28:28 – мэты Латушкі 30:11 – як дэмакраты пасунулі Мілінкевіча 33:26 – у чым сур’ёзны недахоп беларусаў 35:03 – «У Вадзіма Пракоп’ева талент папуліста» 41:15 – БЛІЦ: Меркель ці Туск; вучоны і філосаф, якія натхняюць 48:32 – «Домашу далі «навічок» 54:45 – галоўная памылка Мілінкевіча 56:52 – чаму ганарыцца, што начальнікам штаба быў камуніст Калякін 1:01:28 – ці падтрымліваў Плошчу-2006 і намётавы гарадок 1:04:54 – чаму альтэрнатывы мірнаму пратэсту няма 1:11:45 – што рабіць грамадству і апазіцыі, пакуль у Крамлі Пуцін 1:15:53 – пра агентаў КДБ у атачэнні 1:18:08 – як накіравалі ў суперсучасны ўніверсітэт у Алжыры 1:22:26 – пра дзядоў, якія бралі ўдзел у паўстанні Каліноўскага 1:25:05 – пра выбары-2010 і як Крэмль усіх кінуў 1:30:38 – пра складаныя адносіны з Пазняком 1:36:18 – галоўная памылка Бабарыкі і Ціханоўскай 1:40:34 – галоўная памылка Макея і Лукашэнкі 1:46:20 – хто будзе пераемнікам Лукашэнкі 1:50:13 – як адбіралі бізнэс у сына з-за палітыкі 1:53:41 – чаму адышоў ад палітыкі 1:57:08 – чаму беларусы не хочуць у Еўропу 2:02:46 – што беларусы могуць даць Еўропе 2:05:18 – як перастаць азірацца на Расію…
У новым выпуску ТОК гісторык і аналітык Аляксандр Фрыдман аналізуе лукашызм і параўноўвае яго з дыктатурамі ў Партугаліі, Іспаніі, Грэцыі і Казахстане. Фрыдман тлумачыць, які сцэнар транзіту ўлады самы імаверны ў Беларусі, а таксама чаму Мікалай – адзіная магчымасць для Лукашэнкі. Аляксандр кажа пра стратэгію Зянона Пазняка і тое, чаму Лукашэнка баіцца Сяргея Ціханоўскага. Тлумачыць матывы Масквы, ацэньвае імавернасць Трэцяй сусветнай вайны і ядзернага ўдару. 00:00 – вырвана з кантэксту 01:27 – што такое лукашызм 03:30 – лукашызм = фашызм? 05:29 – пра культ Лукашэнкі 09:16 – навошта Лукашэнку шпіц 11:18 – пра Колю 13:31 – пра жанчын у атачэнні 15:29 – ідэалогія рэжыму 17:13 – ці блізкая дыктатура беларусам 21:08 – чаму ніхто не прадказаў 2020 год 22:04 – памылка Марзалюка 24:27 – чаму беларусы цярпелі дыктатуру так доўга 26:41 – наколькі стабільны рэжым 29:43 – чаго баяцца дыктатары 32:05 – чаму дагэтуль некаторыя падтрымліваюць Лукашэнку 37:34 – гісторыя партугальскага дыктатара Салазара 39:06 – дыктатура чорных палкоўнікаў у Грэцыі 39:59 – дыктатура непазбежна прыводзіць да вайны? 44:34 – як вырвацца з лап Расіі 49:48 – ці зможа Лукашэнка як Назарбаеў? 54:12 – «Мікалай – улюбёны праект» 1:01:40 – што будзе сігналам пачатку транзіту 1:03:53 – круглы стол па сцэнары польскай «Салідарнасці» 1:06:12 – пра іспанскага дыктатара Франка 1:09:46 – БЛІЦ: самы выбітны палітык, найлепшы кіраўнік Беларусі 1:16:45 – хто ў апазіцыі роўны Лукашэнку праціўнік 1:18:26 – пра Пазняка 1:20:54 – пра Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыку 1:22:36 – хто пераможа Лукашэнку 1:24:39 – ацэнка дзейнасці Ціханоўскай 1:27:45 – ці будзе змаганне Латушкі і Ціханоўскай 1:29:20 – памкненні Бабарыкі 1:31:50 – ці можа Масква замяніць Лукашэнку 1:36:51 – як развіваецца сітуацыя ва Украіне 1:38:02 – імавернасць Трэцяй сусветнай вайны і ядзернага ўдару 1:47:07 – ці пачнецца грамадзянская вайна ў Расіі 1:56:07 – што будзе з Арменіяй, Грузіяй і Малдовай 1:59:13 – што будзе, калі ў ЗША да ўлады прыйдзе Трамп 2:00:46 – ці можна перамагчы дыктатуру мірнымі пратэстамі ў 21 стагоддзі? 2:04:21 – калі ў Беларусі будзе дэмакратыя 2:05:22 – што мае сэнс рабіць апазіцыі і грамадству…
У вялікім інтэрв’ю ТОК стваральнік медыяпраекта «Нехта» Сцяпан Пуціла распавядае пра тое, адкуль у канал ішлі міліцэйскія злівы і дзеліцца інсайдамі пра рэзанансныя гісторыі. Апісвае, як працавала каманда ў 2020-м і аналізуе, дзе былі зробленыя памылкі. Расказвае пра ролі Рамана Пратасевіча і Уладзіміра Чудзянцова. Дзеліцца ўспамінамі пра сям’ю, ліцэй і нараджэнне праекта.00:00 – вырвана з кантэксту00:27 – чаму адбыліся пратэсты 2020-га04:51 – роля «Нехты» ў пратэстах10:22 – памылка пратэстаў14:49 – у чым быў сэнс маршаў20:55 – пра персанальную адказнасць 26:19 – самы кранальны момант28:02 – як пачаўся канал «Нехта»31:03 – адкуль ішлі міліцэйскія злівы37:19 – інсайды пра гучную гісторыю з даішнікам40:52 – пра суд з мэрам Слоніма47:35 – спробы сілавікоў пранікнуць у «Нехту»50:10 – колькі каштуе «Нехта»56:37 – як Пратасевіч прыйшоў у праект 58:44 – як Чудзянцоў быў звязаны з «Нехтай»1:04:58 – роля Пратасевіча, і як з ім развіталіся1:08:41 – дзень, калі ў Мінску пасадзілі самалёт з Раманам1:15:41 – чаму «Нехта» ўпісалася ў пратэсты ў Казахстане1:20:40 – ці ёсць палітычная будучыня ў Колі Лукашэнкі1:23:37 – чаму Лукашэнка так апантаны Умкам1:27:34 – агрэсіўнасць Азаронка1:29:13 – як зацікавіўся палітыкай1:35:36 – пра бацьку і працу на БТ1:37:13 – калі выехаў з Беларусі1:42:03 – пра пагрозы1:45:23 – пра спіс «Форбс»…
У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка гаворка ідзе пра тое, што можа стаяць за наездам сілавікоў на «Еўраопт» і «Дабраном», да чаго вядзе ўкараненне паліграфаў на прадпрыемствах і за што Расія помсціць Лукашэнку. Таксама абмяркоўваем «залатую» кнігу пра Лукашэнку і беларускі адказ Эндзі Уорхалу. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:29 – чаму сілавікі прыйшлі ў «Еўраопт» 16:35 – навошта сілавікі трасуць сэканд-хэнды18:53 – пра «маскі-шоў» на Мазырскім НПЗ і паказальныя працэсы за карупцыю24:04 – паліграф на «Гродна Азоце» 28:23 – «Бульба – прадукт, вакол якога будуецца нацыянальная ідэнтычнасць»39:15 – «залатая» кніга пра Лукашэнку45:45 – помста Расіі Лукашэнку1:06:18 – улады раскручваюць справу супраць вікіпедыстаў1:12:38 – «ваяўнічая беднасць» беларусаў1:24:55 – наш адказ Эндзі Уорхалу…
У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем крэатыў на месцах да 9 мая і цынізм уладаў, якія прыватызавалі перамогу. Гаворым пра эпапею з георгіеўскімі стужкамі і паказальны ўчынак дэпутата Ігара Марзалюка. Разбіраем прапанову Лукашэнкі прывезці ў Беларусь 150 тысяч пакістанцаў, тлумачым, чаму ў краіне скончылася бульба і фармулюем закон Ціханоўскай для чыноўнікаў. 00:00 – вырвана з кантэксту00:40 – крэатыў на месцах да 9 мая02:50 – цынізм улады, якая прыватызавала перамогу11:47 – што за эпапея з георгіеўскімі стужкамі17:45 – смелы ўчынак Марзалюка19:10 – скандал з пакістанцамі і закон Ціханоўскай для чыноўнікаў31:09 – злобная агаворка Лукашэнкі41:14 – ці расце злачыннасць з прыездам мігрантаў44:47 – галоўная плюшка для ядзернага электарату Лукашэнкі51:51 – як сталася, што ў краіне скончылася бульба58:18 – анекдот пра тое, як беларусы кормяць расіян1:03:31 – падарунак Трампу ад Лукашэнкі і інсайды ад Зянковіча1:09:20 – пасадка Лашчанкі – стрэл уладаў сабе ў нагу1:15:44 – як у Чачні Кадыраў рыхтуецца аддаць уладу1:21:08 – «Пратасевіч – самы дарагі трафей Лукашэнкі за ўсю гісторыю»…
У вялікім інтэрв’ю ТОК з вядоўцай ранішняга шоу «Звычайная раніца», а таксама аўтаркай некалькіх энцыклапедый для падлеткаў Марынай Ментусавай размаўляем пра жанчын, якія абслугоўваюць Лукашэнку, і пра тое, навошта ўладам конкурс «Міс Беларусь». Абмяркоўваем, чаму ў Беларусі так шмат разводаў і чаму многія бацькі дагэтуль б’юць сваіх дзяцей у выхаваўчых мэтах. Гаворым пра тое, ці правільна жыць за кошт свайго мужчыны і чаму жанчыны мараць стаць утрыманкамі. Тлумачым, чаму насамрэч беларускі не хочуць нараджаць і чаму даплачваць школьніцам за цяжарнасць – гэта трэш. Размаўляем пра тое, чаму насамрэч фемінізм трэба ўсім. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:29 – аўтадылеры прызналі найвялікшую памылку 10:23 – Качанава падмятае за Лукашэнкам 11:59 – хто збіраў гарэм для Лукашэнкі 13:52 – Марыя Васілевіч была закладніцай толькі да гэтага моманту 14:58 – жах, які хаваецца за кулісамі конкурса «Міс Беларусь» 18:08 – «Эйсмант – гэта не проста ваза» 18:44 – чаму Лукашэнка хавае пазашлюбную дачку 20:24 – чаму Лукашэнка не развёўся? 23:12 – «Бацька такі ж важны для дзіцяці, як і маці» 24:47 – чаму нельга біць дзяцей 33:33 – пра жахлівыя ўмовы ў радзільнях і пра тое, чаму жанчыны не хочуць нараджаць 39:36 – як Марына сарвалася і паехала ў Беларусь 44:34 – сэкс лепей, калі пара дзеліць хатнія абавязкі 48:02 – ці нармальна жыць за кошт мужчыны 53:00 – новае пакаленне падлеткаў 01:01:00 – «У публічным полі жанчына – гэта мішэнь» 01:06:00 – хейт у інтэрнэце 01:09:01 – пра дыпфэйк прапагандыстаў, якія згенеравалі аголеныя фота 01:12:42 – як дзецям ламаюць мазгі 01:17:24 – падатак на патрыярхат – што гэта? 01:24:45 – чаму дзяўчаты мараць стаць утрыманкамі 01:30:35 – феномен жонкі айцішніка 01:34:08 – жаночая салідарнасць – праўда ці міф? 01:41:18 – пра былога мужа 01:46:03 – пра пасляродавую дэпрэсію 01:50:52 – чаму адмовілася ад заможнага жыцця 01:54:59 – аб працы з Каверыным і новых праектах…
🌕 ПАДТРЫМАЦЬ ТОК: https://buymeacoffee.com/tokbelarusУ новым выпуску ТОК з Настай Роўда і эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем першыя крокі прэм’ера Аляксандра Турчына, якія ідуць уразрэз з загадамі Лукашэнкі, дзіўную дырэктыву, жахлівы прысуд ксяндзу Генрыху Акалатовічу, абвінавачанаму ў шпіянажы, а таксама шпіёнскія скандалы ў апазіцыі і знікненне Анжалікі Мельнікавай. Гаворым пра незайздросны лёс былых вядомых дэпутатаў, успышку небяспечнай хваробы, якую ўлады схавалі, і сцэнары для будучыні Беларусі. 00:00 – вырвана з кантэксту00:29 – Турчын праігнараваў загад Лукашэнкі09:02 – нечаканая прапанова Турчына14:51 – крык душы Лукашэнкі18:32 – жахлівы прысуд ксяндзу і палітычныя гульні з Ватыканам21:20 – былая апазіцыянерка аказалася шпіёнкай26:03 – выкрыццё агента рэжыму за мяжой40:31 – загадкавае знікненне Мельнікавай: што магло адбыцца?52:01 – незайздросны лёс вядомых экс-дэпутатаў: дзе аб’явіліся Савіных і Давыдзька59:00 – Бондарава парвала інтэрнэт1:05:52 – улады схавалі ўспышку гепатыту1:12:24 – сцэнары для будучыні Беларусі…
У новым аналітычным выпуску ТОК з Настай Роўда і эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем інаўгурацыю Лукашэнкі, канцэрты Меладзэ і «Рукі ўверх», на якія скупілі квіткі беларусы, новы серыял на Netflix, што закранае і беларускую рэчаіснасць, нацыяналізацыю «Амкадора» і лёс Аляксандра Шакуціна, першыя заявы Рамана Галоўчанкі на пасадзе кіраўніка Нацбанка і мару чыноўнікаў пра беларускую «Тэслу». 00:00 – вырвана з кантэксту 00:34 – што паказала інаўгурацыя 22:10 – ці зашкварна хадзіць на Меладзэ і «Рукі ўверх» 43:34 – важныя высновы з серыяла «Пераходны ўзрост» 56:03 – гучныя гісторыі з беларускіх школ 01:02:59 – даследаванне ЮНІСЭФ пра школьнікаў 01:04:28 – як разумець першыя заявы Галоўчанкі 01:10:09 – інсайды пра зняццё Калаўра 01:14:00 – навошта Лукашэнка забраў «Амкадор» у Шакуціна 01:18:48 – крызіс нараджальнасці 01:26:42 – Карпянкоў падставіў Хрэніна 01:29:07 – мара пра беларускі электракар…
У новым аналітычным выпуску ТОК з Настай Роўдай і эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем новага прэм’ера Аляксандра Турчына, прызначэнне Рамана Галоўчанкі ў Нацбанк і адстаўку Паўла Калаўра, дзякуючы якому ўдалося стрымаць касмічную інфляцыю. Што гэта азначае: ці збіраюцца чыноўнікі зноў уключыць станок і пачаць друкаваць грошы? Таксама гаворым пра выклікі бацькоў старшакласнікаў у школы, паляванне на дармаедаў, «крыжовы паход» Бондаравай і рэйтынг Лукашэнкі.00:00 – вырвана з кантэксту00:33 – чаго чакаць ад новага прэм’ера Турчына02:55 – роля прэм’ера ў сістэме10:15 – пра «справу БелТА»13:30 – наколькі Турчын прабеларускі14:48 – чаго чакаць бізнэсу з прыходам Турчына17:27 – пра адыёзную «Мінскую праўду»23:41 – прэзідэнцкія амбіцыі Турчына25:41 – што зрабіў кіраўнік Нацбанка Калаўр31:39 – чаму нельга друкаваць грошы35:16 – навошта Галоўчанку адправілі ў Нацбанк42:13 – што мы запомнім пра Калаўра43:13 – Караніка вярнулі з высылкі48:20 – Лукашэнка пашырае «чорныя спісы»52:31 – арыенціроўкі на Халезіна59:25 – што азначае 60 тысяч камер у Беларусі1:02:34 – зноў ціснуць на бацькоў старшакласнікаў1:12:53 – паляванне на дармаедаў1:15:39 – Бондарава нападае на нявестку Лукашэнкі1:19:45 – студэнты падтрымліваюць гей-шлюбы1:22:35 – расіяне галасуюць за Лукашэнку1:25:50 – ці ёсць у Трампа хітры план…
У вялікім інтэрв’ю ТОК з Аляксандрам Кухтам, святаром беларускага праваслаўнага прыходу ў Вільні, які належыць да Канстанцінопальскага патрыярхату, размаўляем пра заганы РПЦ і БПЦ. Гаворым пра патрыярха Кірыла і «рускі мір», адносіны Лукашэнкі з мітрапалітам Веніямінам, усёдазволенасць у Свята-Елісавецінскім манастыры, мерседэсы святароў і тарыфы на царкоўныя паслугі. 00:00 – вырвана з кантэксту00:36 – Царква – па-за палітыкай?02:43 – кантроль над Царквой07:18 – погляд Царквы на службу ў войску11:36 – асвячэнне зброі – як гэта магчыма?12:30 – у што верыць Лукашэнка19:38 – абразы на стале Азаронка22:31 – Царква прайграла картам таро?30:33 – крызіс веры38:47 – чаму РПЦ падтрымлівае вайну 42:03 – БПЦ – праваднік «рускага міру»?43:02 – пуціністы як пакутнікі трапяць у рай? 43:49 – патрыярх Кірыл – спецслужбіст?45:36 – пра Веніяміна і БПЦ48:30 – за што знялі Паўла ў 2020-м57:30 – адкуль Царква бярэ грошы1:08:07 – тарыфы на царкоўныя паслугі 1:10:29 – «рускі мір» у Свята-Елісавецінскім манастыры1:14:23 – асабісты святар Лукашэнкі1:16:41 – як утварыўся беларускі прыход у Вільні1:26:29 – сэкс да шлюбу – акей?1:36:29 – святарства як сацыяльны ліфт1:44:20 – чаму святары вельмі рана бяруць шлюб1:46:53 – пазіцыя Царквы па разводах1:53:31 – як мог стаць святаром Бурыкін1:58:17 – пра турэмных святароў2:01:34 – пра сустрэчу з патрыярхам Кірылам2:04:37 – сустрэча з патрыя рхам Варфаламеем2:06:51 – за што змагаўся епіскап Арцемій…
У новым аналітычным выпуску ТОК Наста Роўда і Воля Лойка абмяркоўваюць ролю дыпламата Валянціна Рыбакова, мужа Наталлі Пяткевіч, у падрыхтоўцы перамоў Лукашэнкі з ЗША і адсоўванне на другі план міністра Максіма Рыжанкова. Ацэньваюць наступствы здачы Украіны і пагрозу новага наступу з тэрыторыі Беларусі. Гавораць пра планы чыноўнікаў перасяліць беларусаў у вёскі і прычыны знішчэння прыватнай адукацыі ў краіне. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:26 – перамовы з Лукашэнкам 07:56 – планы выслаць усіх палітвязняў за мяжу 12:42 – што лабіруе Прэйгерман 17:39 – Рыжанкоў здае пазіцыі 35:10 – «Бізнэс заўжды дастаткова цынічны» 44:40 – беларусаў збіраюцца перасяляць у вёску 52:58 – знішчэнне прыватнай адукацыі 1:01:23 – спектакль для самай заможнай жанчыны Расіі 1:05:38 – верш ад Качанавай…
У гэтым выпуску ТОК з блогерам Вадзімам Ермашуком, вядомым многім як Vadimati, мы размаўляем пра каставую сістэму і «нізкі статус» на зоне, які сілавікі выкарыстоўваюць, каб прэсаваць у тым ліку палітычных. У гэтым статусе Вадзім правёў некалькі пякельных гадоў у Бабруйскай калоніі. Гаворым пра стукачоў, «заўхоза» ў атрадзе калоніі, турэмную карупцыю, чыноўнікаў у Гродне і Бондараву.00:00 – вырвана з кантэксту00:21 – «нізкі статус» у калоніі05:43 – пра забарону хадзіць у царкву07:36 – сэкс у зняволенні10:36 – самы ідыёцкія забароны для «нізкага статусу»15:45 – каго адпраўляюць у «нізкі статус»22:33 – чаму папрасіўся ў ШІЗА29:11 – пра адміністрацыю32:02 – турэмная медыцына33:13 – заўхоз і стукачы 42:03 – карупцыя на зоне48:41 – геі сярод чыноўнікаў і сілавікоў52:57 – дыялог з начальнікам турмы01:01:13 – пра чыноўнікаў і Гродна01:07:47 – пра Бондараву…
У новым выпуску ТОК з Настай Роўда і эканамічнай аглядальніцай Воляй Лойка абмяркоўваем, што чакае прэм’ера Рамана Галоўчанку і кіраўніка Мінскай вобласці Аляксандра Турчына пасля рэвізіі ўрада, а таксама гаворым пра амбіцыі міністра інфармацыі Марата Маркава. Разбіраем стан дзяржСМІ, прылёт беспілотніка ў Хойніках і пракол з бяспекай «Беларускага Гаюна». Прыводзім уражваючыя лічбы з апытання мінчукоў і пікантныя падрабязнасці з жыцця прарасійскай актывісткі Вольгі Бондаравай. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:30 – лёс прэм’ера Галоўчанкі 06:12 – Турчын пойдзе на падвышэнне? 11:54 – траекторыя генпракурора Шведа 13:31 – вертыкаль улады спаўзае ў гарызанталь 22:17 – амбіцыі Марата Маркава 32:09 – нягегласць дзяржСМІ 39:05 – як распнулі чыноўніка за абасраных кароў 50:39 – прылёт беспілотніка ў цэнтры Хойнікаў 52:59 – пракол з бяспекай «Гаюна» 1:00:47 – новая сакрэтная статыстыка 1:06:38 – адказ гледачу пра «касмічную дзяржаву» 1:12:01 – Бондарава нарэшце знайшла працу…
У гэтым выпуску ТОК вядомая юрыстка, а ў мінулым — загадчыца кафедры міжнародных адносін самага прэстыжнага факультэта краіны, ФМА БДУ, Кацярына Дэйкала кажа пра тое, якія шанцы, што Лукашэнка паедзе ў Гаагу. Апісвае, якім павінен быць суд за міліцэйскае бязмежжа, якое пачалося ў 2020 годзе. Распавядае, як бацькі-алігархі ўгаворамі і пагрозамі прымушалі выкладчыкаў ставіць дзецям-студэнтам добрую адзнаку. Тлумачыць, у чым сэнс ААН і чаму Пуціна не арыштоўваюць, нягледзячы на выдадзены ў Гаазе ордэр.🎙 СЛУХАЙЦЕ ТАКСАМА класны падкаст з Кацярынай «Чарцяжы свабоды» аб праве і яго адсутнасці ў Беларусі: https://www.youtube.com/@freedomblueprints 00:00 – вырвана з кантэксту00:32 – дзеці міністраў і сям’я Лукашэнкі на ФМА06:27 – пагрозы ад алігарха18:44 – як выціснулі з БДУ25:45 – пра Інтэрпал, МЗС і паварот лёсу31:47 – пра дзядулю-ветэрана і погляды35:35 – пра каханне39:52 – пра КДБ на ФМА, і дэкана юрфака 44:45 – пра рэктараў БДУ Караля і Казуліна51:04 – шанцы Лукашэнкі трапіць у Гаагу1:09:43 – чаму ніхто ў свеце нічога не можа зрабіць з Лукашэнкам1:15:46 – ААН – бессэнсоўная структура?1:21:06 – чаму ЮНІСЭФ не ўступіўся за палітвязняў-падлеткаў1:24:28 – ці можна лічыць Беларусь акупаванай1:26:30 – ці будзе Беларусь плаціць рэпарацыі Украіне1:29:44 – ядзерная зброя ў Беларусі – гэта законна?1:33:23 – правільная стратэгія вызвалення палітвязняў1:35:31 – наступствы прававога дэфолту1:43:14 – як змагацца з бяспраўем…
У другім аналітычным выпуску ТОК з эканамічнай аглядальніцай Воляй Лойка мы аналізуем, чаму сацыяльныя гарантыі, пра якія ўвесь час кажа Аляксандр Лукашэнка, насамрэч мала што гарантуюць, тлумачым, чаму ў праўладных асяродках з’явіўся трэнд на сталінізм, пераказваем найлепшае з эпахальнага інтэрв’ю Рыгора Азаронка і абмяркоўваем пашпарт Новай Беларусі. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:27 – апошні тэрмін Лукашэнкі? 08:10 – сацыяльныя гарантыі без гарантый 20:14 – трэнд на сталінізм 28:34 – жахлівая статыстыка па кавідзе 42:18 – санкцыі і інтрыгі прапагандыстаў 57:52 – інтэрв’ю Азаронка 1:07:21 – пашпарт Новай Беларусі…
Напярэдадні новых перавыбараў Лукашэнкі публікуем вялікую размову з Паўлам Латушкам. Адзін з лідараў апазіцыі, які доўгі час будаваў кар’еру ў сістэме, быў паслом, быў міністрам культуры, распавядае пра закуліссе прыняцця рашэнняў у рэжыме. Пра дуэт міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова, які ўвёў у Латушкі першую жонку, і ключавой фігуры ў Адміністрацыі Наталлі Пяткевіч. Пра размову з прэзідэнтам заходняй краіны, якому Лукашэнка назваў свайго пераемніка, пра ролю праўладнага гісторыка Ігара Марзалюка і сілавікоў, пра Макея з ягонай фразай «Люблю Беларусь» – усё гэта ў вялікім інтэрв’ю. Наша скразная тэма: як не дапусціць, каб паміж Беларуссю і Захадам апусцілася жалезная заслона, а Беларусь не трапіла ў «клуб безнадзейнасці» разам з Кубай, Іранам і Паўночнай Карэяй. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:26 – пра новага міністра МЗС, які ўвёў жонку 04:06 – стасункі Рыжанкова і Пяткевіч 06:01 – «Рыжанкоў марыць стаць прэзідэнтам Беларусі» 08:34 – пра супрацьстаянне Макея з Рыжанковым і Адміністрацыю 12:04 – пра сястру Рыжанкова і «русский мир» 17:18 – як Лукашэнка скраў баль 19:04 – пра першую жонку 20:49 – што будзе пасля Лукашэнкі 23:51 – здароўе Лукашэнкі 25:33 – транзіт рыхтуецца пад Колю 28:07 – другая і трэцяя асобы ў Беларусі 32:15 – пра Макея і «Люблю Беларусь» 37:14 – пагрозы жыццю 40:15 – пра новага міністра культуры Чарнецкага 43:36 – пра Марзалюка, Раўкова і Вакульчыка 50:16 – выбары-2025 і Канапацкая 54:13 – якімі будуць наступныя 5 гадоў 1:01:21 – як наблізіць перамены 1:14:26 – зварот да Лукашэнкі, Пяткевіч і Рыжанкова 1:18:11 – самыя балючыя санкцыі 1:22:31 – што рабіць беларусам унутры 1:26:27 – як беларусаў замяшчаюць расіянамі 1:35:26 – таталітарызм – назаўжды? 1:39:50 – Беларусь у перамовах па Украіне 1:47:31 – «Афіцэры КДБ казалі, што Расія – вораг» 1:57:43 – званок Зяленскаму і размова пра Мазырскі НПЗ 2:00:58 – чаму ў Лукашэнкі няма мабільнага тэлефона 2:02:41 – пра бацьку, брата і светапогляд 2:10:32 – пра варажбу на Новы год 2:13:15 – прыклад у гісторыі, і што пачытаць…
Гэта першы аналітычны выпуск ТОК з эканамічнай аглядальніцай і галоўнай рэдактаркай «Плана Б» Вольгай Лойкай. Гутаркі будуць выходзіць на канале кожныя два тыдні, чаргуючыся з вялікімі інтэрв’ю Насты Роўды з вядомымі беларусамі. Гэтым разам мы абмяркоўваем, з чым Лукашэнка ідзе на чарговыя выбары, навошта ў спойлеры абралі Ганну Канапацкую, што чакае грамадства пасля 26 студзеня і хто можа атрымаць уладу ў выніку транзіту ў наступныя пяць гадоў. Гаворым пра адчай рупара прапаганды Андрэя Мукавозчыка і таемную місію былога палітвязня Андрэя Дзмітрыева.…
У новай гутарцы ТОК з палітолагам Юрыем Дракахрустам мы размаўляем пра стратэгію і тактыку Лукашэнкі. Дракахруст тлумачыць, чаму Лукашэнка не абмежаваўся кропкавымі рэпрэсіямі, як у 2010-м, і чаму дагэтуль не адпусціў палітвязняў. Навошта так доўга трымае побач прэс-сакратарку Наталлю Эйсмант і разважае, хто мае большую вагу: Эйсмант ці старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Кажа, якім будзе канец Лукашэнкі і хто будзе беларускім Хрушчовым. Дракахруст таксама дае ацэнкі вядомым апазіцыйным дзеячам: Святлане Ціханоўскай, Франаку Вячорку, Міколу Статкевічу і Паўлу Севярынцу. Называе галоўную памылку Зянона Пазняка і кажа, у чым палягаюць прынцыповыя разыходжанні з Андрэем Саннікавым. Палітолаг тлумачыць беларускую апантанасць Расіяй і называе трывожныя прыкметы, якія сведчаць пра тое, што «Расія – унутры нас». 00:00 – вырвана з кантэксту 00:54 – самы траўматычны момант для Лукашэнкі 03:23 – хто павінен сказаць «сыходзь», каб Лукашэнка сышоў 07:10 – макееўская лібералізацыя была ўяўнай? 11:15 – чаму Лукашэнка не абмежаваўся кропкавымі рэпрэсіямі, як у 2010-м 14:35 – наколькі доўгая рука Масквы 18:08 – калі Лукашэнка абвесціць народнае перамір’е 24:11 – чаму Лукашэнка не мяняе Эйсмант 25:41 – Эйсмант ці Качанава – хто бліжэйшы да Лукашэнкі? 26:10 – хто найбольш уплывае на Лукашэнку 27:46 – якім будзе канец Лукашэнкі 28:12 – планы Фядуты на Лукашэнку ў 1994-м 30:25 – ці таленавіты дыктатар Лукашэнка 37:19 – хто самы моцны праціўнік Лукашэнкі 41:17 – хто будзе беларускім Хрушчовым 43:30 – паралелі з дыктатарам Франка 44:45 – якія шанцы на ўладу ў Віктара Лукашэнкі 46:01 – Віктар ці Коля Лукашэнка? 47:04 – хто мог перамагчы Лукашэнку: Пазняк, Карпенка, Домаш, Ганчарык, Ціханоўская? 50:07 – спрэчкі з Саннікавым 55:21 – у Ціханоўскай ёсць народнасць, якая была ў Лукашэнкі 59:16 – пра зайздрасць да Франака Вячоркі 1:01:25 – Ціханоўскі нагадваў і Навальнага, і Лукашэнку 1:02:58 – Бабарыка не грэбаваў народам 1:05:09 – «Статкевіч – сапраўдны герой» 1:05:47 – Севярынец умее граць у палітычныя гульні 1:06:17 – выйгрышная стратэгія для дэмсіл 1:08:00 – што з сябе ўяўляюць прапагандысты Пятроўскі, Шпакоўскі, Дзермант 1:09:58 – Гігін інтэлектуал? 1:11:40 – чаму Мельянцоў пераабуўся? 1:15:53 – чаму ў Беларусі пачалі шчаміць прарасійскія сілы 1:20:11 – калі Захаду можа стаць выгадна перагарнуць старонку з Лукашэнкам 1:25:01 – хто пераможа: Захад ці Кітай з Расіяй? 1:27:58 – «Расія – унутры нас» 1:31:05 – чым скончыцца кіраванне Пуціна 1:33:17 – як пачынаўся БНФ 1:35:49 – прынцыповыя разыходжанні з Пазняком 1:40:56 – галоўная памылка Пазняка 1:45:52 – пра сям’ю 1:51:04 – пра расстралянага дзеда і рэпрэсаваную бабулю 1:55:34 – пра бацькоў 1:57:23 – БЛІЦ: Пракоп’еў ці Латушка, Чалы ці Шрайбман, Камісаранка ці Галкін…
Герой новага выпуску ТОК — вядомы бізнэсовец Аляксандр Кныровіч. Калісьці ён быў паспяховым прадпрымальнікам, кіраваў будаўнічым холдынгам «Сармат» і варочаў мільёнамі. Але ў 2017-м дзяржава забрала ў яго ўсё і кінула за краты гніць. У нашай вялікай размове Аляксандр распавядае пра заможныя часы і раскулачванне, галоўную хлусню Лукашэнкі і яго адзіную заслугу, беларускіх алігархаў Алексіна і Шакуціна і чаму побач з імі нельга ставіць Машэнскага. Тлумачыць, чаму не зайзросціць Пракапеню, кажа пра данос на сябе, які знайшоў у злітай базе КДБ, і чаму Карпянкоў мусіў узрадавацца зліву. Згадвае знаёмства з Пракоп’евым, а таксама даводзіць, чаму паміж бізнэсам і палітыкай ён абірае палітыку. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:24 – ці быў даляравым мільянерам 03:09 – мог купіць любую машыну, але абраў «Вольва» 04:32 – чым адрозніваецца мысленне заможнага чалавека 07:20 – як атрымаў кампанію «Сармат» 09:23 – чым цяпер зарабляе 10:19 – пра досвед бізнэс-анёла 12:39 – ці праўда, што беларусы жывуць зараз найлепш за ўсе часы? 15:43 – галоўная хлусня Лукашэнкі 19:50 – у чым заслуга Лукашэнкі 26:16 – чым адрозніваецца вытворчасць хлеба ад вытворчасці танка 27:32 – «Рынак у Расіі адкрыўся не для МАЗа» 29:20 – «Узяцце Аўдзееўкі замяняе ўзяццё Берліна» 30:31 – пра данос на сябе 33:06 – што не так з даносамі, альбо «пчолы супраць мёду» 35:44 – пра інстытут рэпутацыі і савецкага чалавека 39:01 – наколькі беларусы законапаслухмяныя 40:23 – ці паляцяць галовы за зліў базы КДБ 41:59 – найлепшы беларускі бізнэс 43:05 – чаму натхняецца вытворцам «Анегі» 44:11 – ці ёсць паспяховыя дзяржаўныя прадпрыемствы 47:52 – прыход «Вайлдберыз» і «Азона» – гэта добра? 51:15 – пра Алексіна і цыгарэтную вайну 52:04 – пра Шакуціна і Дзерыпаску 54:46 – стаўленне да Машэнскага 56:06 – ці зайздросціць Пракапеню 1:03:08 – самыя таленавітыя ў эканамічным блоку Лукашэнкі: Руды, Румас, Калаўр 1:06:14 – знаёмства з Пракоп’евым 1:10:19 – «Латушка – аўтакрат» 1:11:45 – пра Ціханоўскую 1:13:02 – навошта ідзе ў КР, і пры чым тут смута ў Расіі 1:18:41 – памылкі Цапкалы 1:20:09 – памылкі Бабарыкі 1:22:19 – ці былі памылкі ў Лукашэнкі 1:24:19 – каму Лукашэнка можа даверыць уладу 1:25:14 – беларуская эліта 1:27:32 – пра крыміналку 2008 года, і як удалося адкупіцца 1:29:04 – чаму рэжым Лукашэнкі нельга назваць мафіяй 1:33:35 – пра крыміналку 2017 года 1:35:24 – пра калонію для чыноўнікаў, сілавікоў і бізнэсоўцаў 1:37:04 – як мяняюцца ў турме людзі, якія варочалі мільёнамі 1:43:55 – адчуванне раскулачанага чалавека 1:45:51 – месца ў турэмнай іерархіі 1:52:02 – «Грыша – мой сябр!» 1:57:10 – пра сям’ю 1:57:57 – што самае важнае ў жанчыне 2:00:10 – самы шчаслівы дзень 2:02:45 – БЛІЦ: Цой ці Пугачова, Шагал ці Малевіч, бізнэс ці палітыка…
Новы выпуск ТОК пра адно з самых беларускіх месцаў Вільні – Карчму 1863, што знаходзіцца ў сэрцы старога горада па адрасе Бокшта, 2. Пра суседзяў, даносы і моўныя інспекцыі, шкодніцтва сваіх і агентуру, гасцей-ватнікаў і КДБ распавядае суўласнік карчмы, колішні акцёр РТБД, а сёння выкладчык прыватнай школы Стэмбрыдж Ілля Ясінскі. У выпуску таксама пра Стэмбрыдж, як арганізаванае навучанне дзяцей у прыватнай школе і як праходзілі выбары прэзідэнта школы. Распавядае Ілля і пра акцёрскае мінулае ў РТБД і дэлегацыі цэнзараў, зорку тэатра Ігара Сігова і рэжысёра Мікалая Халезіна. Кажа пра людзей сістэмы, якія выйшлі з тэатральных асяродкаў: экс-дэпутата, тэлевядоўцу Генадзя Давыдзьку і прэс-сакратарку Лукашэнкі Наталлю Эйсмант. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:35 – месца, дзе планавалася паўстанне Каліноўскага 03:36 – пра повара і топ-стравы 05:49 – пра гасцей з КДБ і ватных маргіналаў 08:07 – траблы з суседзямі і даносы 12:40 – пра ліцвінізм 13:16 – пра агентуру і колькі каштуе адкрыць рэстаран 15:58 – пра бюракратыю, санстанцыю і моўную камісію 19:24 – «Удалося выйсці ў яшчэ большы мінус» 20:30 – крытыка: малыя порцыі, доўгае абслугоўванне 25:33 – пра Каліноўскага 27:54 – унікальны валун у карчме 29:35 – аб працы ў прыватнай школе Стэмбрыдж 31:41 – чым адрозніваецца навучанне ў прыватнай школе 35:15 – пра выбары прэзідэнта ў школе 37:27 – пра сістэму ацэнкі навучання 38:50 – як кормяць дзяцей у прыватнай школе 42:04 – колькі каштуе навучанне і як клапоцяцца пра настаўнікаў 44:53 – лісты каліноўцам 54:21 – у чым асаблівасць працы з дзецьмі эмігрантаў 58:42 – БЛІЦ: Карпянкоў, Лукашэнка ці Ярмошына; Ціханоўская, Латушка ці Пракоп’еў 1:04:18 – канкурэнцыя паміж РТБД і Купалаўскім тэатрам 1:06:30 – пра Ігара Сігова 1:07:45 – пра Няфёдаву і Купалаўскі 1:08:35 – пра акцёра – новаспечанага дэпутата Чарнецкага 1:09:53 – заслугі Веры Паляковай-Макей 1:11:21 – як 2020-ы адбіўся на РТБД 1:12:18 – пра цэнзуру ў РТБД і дэлегацыі цэнзараў 1:16:21 – чаму забаранілі пастаноўку па «Чарнобыльскай малітве» 1:17:52 – байка пра Генадзя Давыдзьку 1:18:23 – пра Наталлю Эйсмант 1:19:03 – пра Халезіна і «Свабодны тэатр» 1:19:45 – пра заробкі акцёраў 1:24:07 – пра спектакль па Горваце і вёску 1:29:34 – пра «Ціхароў» Філіпенкі 1:33:33 – гісторыя пра пераламаны хрыбетнік 1:37:02 – размовы з сілавікамі 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў SHORTS: https://www.youtube.com/@tokshortsbelarus 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў TikTok: https://www.tiktok.com/@tokbelarus 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў Іnstagram: https://www.instagram.com/tokbelarus 👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: http://patreon.com/nashaniva/ 🎙Слухайце ТОК у фармаце аўдыяпадкаста: 🔸 Apple Podcasts: https://bit.ly/TOKAPPLE 🔸 Spotify: https://bit.ly/TOKSPOTIFY 🔸 Яндэкс.Музыка: https://bit.ly/TOKYANDEX 🔸 Google Podcasts: https://bit.ly/TOKGOOGLE 🔸 Сastbox: https://bit.ly/TOKCAST 🔸 Amazon Music: https://bit.ly/TOKAMAZON 🔸 Listen Notes: https://bit.ly/TOKlistennotes #карчма1863 #ясінскі #беларусь #ток #навіныбеларусі…
Госць новага выпуску ТОК – Павел Данейка, вядомы эканаміст, адміністратыўны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC, а раней сузаснавальнік бізнэс-школы ІПМ. Раней уваходзіў у назіральныя рады кампаній «Мілавіца», «Фармлэнд», «Гомсельмаш». Да пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне быў у Радзе дырэктараў Белгазпрамбанка. У вялікай размове Данейка тлумачыць, чым адрозніваецца падыход беларусаў у бізнэсе, навошта Лукашэнку «Еўраопт», у чым сакрэт поспеху Паўла Тапузідзіса і як удалося зрабіць паспяховай «Мілавіцу». Хваліць сацыяльную палітыку Лукашэнкі і аналізуе ўплыў Расіі. Тлумачыць філасофію масонства і разважае пра будучыню Кітая. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:34 – як «Мілавіца» стала паспяховай 02:53 – праца ў Белгазпрамбанку і Бабарыка 07:18 – ці зашмат у Беларусі банкаў, як сцвярджае Лукашэнка 09:17 – чаму Лукашэнка баіцца прыватнага бізнэсу 12:03 – «Сацыяльная палітыка Лукашэнкі нулявая, і я гэта падтрымліваю» 13:52 – ці праўда, што ў Беларусі ўсё скупляюць расіяне 15:30 – ці можа Беларусь выйсці з-пад эканамічнага ўплыву Расіі 17:28 – не будзе Лукашэнкі, Беларусь будзе часткай Расіі? 19:04 – у чым сакрэт поспеху Тапузідзіса 20:41 – навошта Лукашэнку «Еўраопт» 22:14 – каго з чыноўнікаў можна пахваліць 24:04 – пра розніцу ў заробках у 100 разоў 26:07 – пра сустрэчу з мільярдэрам Джорджам Сорасам 29:22 – пра гадзіннік, машыну і кватэру 32:04 – пра бізнэсоўцаў у Беларусі, Расіі і Украіне 37:37 – чаму беларусы навучыліся рабіць толькі трактары 40:34 – 2020 год адкінуў Беларусь назад ці прасунуў наперад 42:07 – беларусы вельмі наіўныя ў бізнэсе 50:07 – што будзе з Кітаем 52:52 – хто пераможа: Кітай ці Амерыка 53:54 – што будзе з Расіяй, Украінай і чым скончыцца вайна 58:07 – пра масонства ў Беларусі 01:00:44 – дзве кнігі, якія найбольш паўплывалі 01:01:50 – Сіліцкі ці Шрайбман 01:03:08 – калі быў шанец на змены ў Беларусі 01:05:34 – як вывесіў бчб-сцяг з акна Дома ўраду 01:09:54 – што зараз могуць рабіць дэмсілы 01:11:49 – пра новы факультэт у ЕГУ, штучны інтэлект і іншы падыход да навучання 01:17:33 – пра шляхецкія карані і чым могуць ганарыцца беларусы…
Госць новага выпуску ТОК – кандыдат тэхнічных навук Міхаіл Жамчужны, які калісьці працаваў у Віцебскім тэхналагічным універсітэце, дзе займаўся праблемамі прамысловага вырабу вадароду. У 2006-м ён трапіў у турму, пазней яшчэ раз. Агулам Жамчужны правёў у зняволенні больш за 11 гадоў, а з іх амаль два гады — у адзіночцы. Пэўны час ён лічыўся адзіным палітвязнем Беларусі. Наша вялікая размова – гэта гід па беларускіх турмах. Чаму Горкі – гэта пекла для зняволенага, а якая калонія самая чалавечная? Ці ёсць яшчэ крымінальныя аўтарытэты і якія прывілеі яны маюць? Што такое «нізкі статус» і каму яго вешаюць? Як працуе каставая сістэма і чаму парадкі «вароў у законе» лепшыя за дыктатуру адміністрацыі? У гэтай размове безліч гісторый, вартых серыяла: бойка са сматрачым, патасоўка з адміністрацыяй, спробы ўцёкаў і галадоўка ўсёй наваполацкай калоніяй. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:58 – пра два гады ў адзіночцы 03:25 – як у калоніі «апусцілі» сматрачага Ліса 07:39 – як камунікуюць зняволеныя ў адзіночцы 14:30 – «дактары – АМАП у белых халатах» 17:35 – як спрабавалі атруціць у камеры ў Горках 21:12 – што такое «нізкі статус» 23:02 – пра оргію ў суседняй камеры 24:49 – аўтарытэты сыходзілі добраахвотна ў «нізкі статус» 25:34 – якія правакацыі ладзяць палітычным 26:41 – хто вырашае перавесці чалавека ў «нізкі статус» 30:59 – чаму крымінальнікі падтрымліваюць каставую сістэму 32:19 – бунт у калоніі, дзе трымаюць Бабарыку 33:36 – як асуджаны перамог у бойцы з адміністрацыяй 37:06 – пра падставу ў калоніі «Віцьба» 38:56 – пра «вароў у законе» і каставую сістэму 44:27 – басякі, блатныя і сматрачыя 46:03 – пра крымінальных аўтарытэтаў 48:05 – прывілеі аўтарытэтаў 52:22 – супрацоўнікі адміністрацыі сумкамі выносілі тушонку 54:41 – што здзівіла на волі 56:15 – пра новы пераслед і выезд у Літву 58:01 – якую пенсію плацілі ў Беларусі 1:02:50 – хто ідзе працаваць у калоніі 1:04:45 – як у зняволенні ставяцца да стукачоў 1:06:05 – як у турме ставяцца да Лукашэнкі і Пуціна 1:07:32 – як трапіў за краты першы раз 1:08:45 – як КДБ спрабавала вербаваць 1:12:55 – за што пасадзілі другі раз 1:19:53 – як вызваліў з турмы галоўнага інжынера нафтабазы 1:23:01 – пра гэбістку ў праваабарончай арганізацыі «Платформа» 1:27:01 – гід па месцах зняволення: Горкі, Навасады 1:30:31 – у якіх умовах трымаюць нобелеўскага лаўрэата Бяляцкага 1:31:50 – умовы ў Ваўкавыску, Магілёве, СІЗА на Валадарскага і ў Віцебску 1:36:31 – пра спробы ўцёкаў 1:37:32 – пра сям’ю 1:38:41 – як змяніла турма…
Новы ТОК – вялікая размова з адным з самых аўтарытэтных беларускіх гісторыкаў Польшчы, прафесарам Алегам Латышонкам. У інтэрв’ю ён тлумачыць, чаму ў гісторыі яшчэ не было дыктатараў як Лукашэнка, разважае пра тое, хто прыйдзе пасля яго і хто ўвойдзе ў падручнікі. Дае ацэнкі Святлане Ціханоўскай, Віктару Бабарыку, Зянону Пазняку і Ігару Марзалюку, якога калісьці вельмі цаніў. Тлумачыць, чаму беларусы могуць развівацца толькі ў цяплічных умовах, дае прагноз па Трэцяй сусветнай, кажа, чаму лозунг «За нашу і вашу свабоду» ні да чаго не вядзе і чаму для беларусаў галоўнае зараз – захаваць жывую сілу. Даводзіць, чаму Каліноўскі і Вітаўт Вялікі пераацэненыя, а каго беларусы незаслужана забылі. Кажа, калі павінны святкавацца Дзень незалежнасці і Дзень абаронцаў Айчыны, і чаму 17 верасня ў гісторыі Беларусі не можа быць святам. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:57 – ці быў Лукашэнка непазбежнасцю 04:17 – чым адрозніваюцца беларусы ад літоўцаў, латышоў і эстонцаў 06:47 – хто прыйдзе пасля Лукашэнкі 08:49 – каго з сусветнай гісторыі нагадвае Лукашэнка 09:49 – дзякуючы чаму ў Беларусі няма вайны 11:28 – чаму Лукашэнка знішчае ўсё беларускае 15:14 – ці важна Лукашэнку, што будзе пасля яго 16:33 – «Пазняк не быў рэвалюцыйным правадыром» 17:44 – пра Ціханоўскую і Бабарыку 20:26 – «Марзалюка калісьці любіў» 22:53 – сістэма пачне сама сябе жэрці, вось калі 25:05 – калі Лукашэнка пачне рэпрэсаваць сваіх сілавікоў 25:46 – можа быць сапраўды варта «не злаваць дзеда»? 27:51 – ці можна параўнаць беларускую сітуацыю з часамі «Салідарнасці» 29:13 – ці можа ўсё скончыцца круглым сталом у Беларусі 31:11 – ці здольны згенераваць рэжым жывую ідэалогію 33:53 – ці можа Беларусь стаць другой Ірландыяй 35:28 – БЛІЦ: Каліноўскі ці Баброўскі, Быкаў ці Шамякін, Гавел ці Валэнса 41:11 – «Пуцін не чакаў ніякай вайны» 46:54 – ці можа пачацца Трэцяя сусветная 50:46 – Бандэра – герой? 56:37 – пасляваенны беларускі супраціў – праўда ці міф? 57:49 – каму належыць спадчына ВКЛ? 1:03:05 – пра Каліноўскага і паўстанне 1:09:52 – Вітаўт Вялікі пераацэнены 1:11:34 – Рагвалод і Рагнеда былі скандынавамі, а Полацк узяў сын ці брат Рагнара Лодбрака 1:17:43 – самая важная падзея ў гісторыі Беларусі 1:23:57 – чаму Лукашэнка спачатку дазволіў, а пасля забаніў БНР 1:24:59 – дата 17 верасня ў гісторыі Беларусі 1:27:59 – калі павінен святкавацца Дзень незалежнасці і Дзень абаронцаў айчыны 1:28:44 – 1917 год для Беларусі 1:30:14 – каму павінен стаяць помнік на плошчы Незалежнасці 1:31:07 – пра сям’ю і беларускасць 1:38:09 – як Польшча ставіцца да беларускай меншасці 1:39:52 – пра этнічныя чысткі беларусаў…
Намеснік камандзіра палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук усё жыццё паклаў на змаганне з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён далучыўся да «Маладога фронту», стаяў ля вытокаў моладзевых арганізацый «Край» і «Зубр» і быў адным з першых палітвязняў лукашэнкаўскай Беларусі ў далёкім 1997 годзе. Кабанчук з групай аднадумцаў узяўся за ўласнае расследаванне справы зніклых палітыкаў, і заяўляе, што знайшоў месца, дзе закапалі машыну бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. У 1999-м той знік разам з тагачасным старшынём ЦВК Віктарам Ганчаром на гэтым аўто. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2001 года Кабанчук быў адным з тых, хто заняў Палац прафсаюзаў, каб апазіцыя там магла зрабіць штаб. У размове ТОК Вадзім Кабанчук згадвае ўсе гэтыя падзеі, а таксама распавядае пра каліноўцаў і штаб Палка, адносіны з Офісам Святланы Ціханоўскай і Зянонам Пазняком, а таксама пра тое, чаму вайна не можа скончыцца перамір’ем. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:26 – пра «Малады Фронт» і «Край» 07:27 – пра агентаў КДБ 08:33 – партызаншчына ў Беларусі 11:23 – як сядзеў на Валадарцы ў 1997-м 12:49 – як займаўся перагонкай пошты ў СІЗА 16:33 – пра моладзь «Зубра», якая мусіла скінуць Лукашэнку 19:58 – кожны беларус павінен быць нацыяналістам? 21:10 – як самі расследавалі справу зніклых палітыкаў 30:50 – як пазнаёміўся з жонкай-украінкай і хто герой Беларусі 33:54 – як захапілі Палац прафсаюзаў 38:02 – неймаверная гісторыя вяртання ў Беларусь 44:24 – Лукашэнка – рэінкарнацыя саўка 45:37 – пра Хрэніна і Карпянкова 46:26 – стаўленне да Бабарыкі і Ціханоўскага 48:17 – як апынуўся на перадавой 50:55 – баявое хрышчэнне каліноўцаў і Бахмут 52:50 – хто ідзе ваяваць у Полк Каліноўскага 58:10 – што адрознівае беларускіх добраахвотнікаў 1:00:18 – палітычныя планы каліноўцаў 1:05:33 – якія задачы ў штаба Палка 1:06:47 – што з дысцыплінай у ПКК 1:11:17 – пра адносіны з Офісам Ціханоўскай і Кабінетам 1:11:50 – у чым недавер да Сахашчыка 1:12:39 – пра Пазняка і Ціханоўскую 1:14:42 – пра беларускае падраздзяленне ў брыгадзе Астрожскага 1:16:04 – ці магчыма абмяняць палітвязняў на ваеннапалонных 1:17:47 – для чаго ваююць каліноўцы 1:20:51 – як цісне на байцоў і сваякоў рэжым 1:22:18 – што будзе, калі Украіна выйграе і калі прайграе…
Аўтара ютуб-канала «Народны рэпарцёр» Сяргея Пятрухіна ў Брэсце ведае кожны сабака. Разам з блогерам Аляксандрам Кабанавым яны прымушалі брэсцкіх чыноўнікаў і міліцыянтаў варушыцца і вырашаць праблемы, за што не раз траплялі за краты. У 2020-м, за два месяцы да выбараў, іх абодвух затрымалі па крыміналцы і ў кастрычніку 2021-га асудзілі на тры гады зняволення. Кабанава накіравалі ў Наваполацкую калонію, у якой найгоршая рэпутацыя і бесчалавечныя ўмовы ўтрымання зняволеных. Пятрухіну пашанцавала больш: яго адправілі ў Віцебск, у калонію «Віцьба», дзе ўтрымліваюцца былыя сілавікі, суддзі, чыноўнікі і бізнэсоўцы. У вялікай гутарцы ТОК Сяргей Пятрухін распавядае пра вядомых сядзельцаў гэтай калоніі, у тым ліку экс-кіраўніка службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Уцюрына і экс-суддзю і карупцыянера Магамеда Умарава, палітвязняў Максіма Знака і Максіма Вінярскага. Згадвае ўскрыццё вен і адпраўку ў карцар, дзе страціў адразу 10 кілаграмаў. Кажа пра сваё бунтарства, якое прывяло да здзелкі з начальствам калоніі. Але Пятрухін не заўжды быў у апазіцыі. Ён тлумачыць, чаму ў 1994-м галасаваў за Лукашэнку, называе сябе ранейшага звычайным ватнікам і апісвае складаныя адносіны з сям’ёй, якая не падзяляе ягоныя погляды. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:36 – пра страх і панічную атаку 04:50 – самае страшнае – аператыўнікі і следчыя 06:31 – як змянілася Беларусь за год 07:16 – пра паход у лазню са следчым 10:44 – якія настроі ў Беларусі 11:53 – ці перагарнулі ў Беларусі старонку 15:39 – ці падтрымліваюць Лукашэнку на «Брэсцкім піве» 18:35 – як назалялі сілавікі ў Беларусі 20:45 – пра следчага Сташэвіча 21:28 – чаму галасаваў за Лукашэнку 24:35 – як сын прывёў да беларушчыны 26:23 – як сварыўся з суддзёй 27:43 – маці казала: «Дзе твой здраднік Кабанаў?» 29:46 – чым адметная калонія «Віцьба» 31:24 – як сядзіць суддзя Умараў, якому далі 14 гадоў 33:47 – як ставяцца ў калоніі да Уцюрына, экс-кіраўніка службы бяспекі Лукашэнкі 35:39 – пра мытніка Цыбу і падставу 38:31 – «За палітыку размаўлялі толькі з «жоўтымі» 41:18 – колькі вязняў напісалі прашэнні аб памілаванні 42:57 – як Базанаў, старшыня БФФ, цягаў за грудзі 44:52 – «Так, я клоўн. І што?» 45:59 – як вёў свята для МУС 47:09 – чаму называў сябе памочнікам Лукашэнкі 49:24 – як хацелі навесіць «нізкі статус» 54:19 – пра карцар і эфіры Пятрухіна для зоны 57:58 – пра медыкаў у зняволенні 58:47 – як бунтаваў, а пасля дамовіўся 1:05:18 – за час карцару скінуў дзесяць кілаграм 1:06:34 – хто «стучаў» у калоніі 1:10:14 – пра палітвязня Максіма Вінярскага 1:11:17 – як трымаецца Максім Знак 1:11:59 – расіяне ў Брэсце 1:15:24 – пра Машэнскага 1:16:24 – ці паважалі ў Брэсце мэра Рагачука 1:18:30 – «Пінчукі ваты не катаюць» 1:21:47 – пра знаёмства з Ціханоўскім 1:25:17 – Сяргей ці Святлана Ціханоўская? 1:26:46 – «КР – гэта трэшак» 1:29:47 – як вызваліць палітвязняў 1:31:46 – апазіцыя адарвалася? 1:35:12 – БЛІЦ: хлеб ці відовішча, Брэст ці Берасце, галоўны блогер Беларусі 1:40:03 – жонка памяняла прозвішча сабе і сыну 1:41:48 – «Я хачу быць санітарам»…
Вольга Лойка да затрымання ў маі 2021 года была галоўнай рэдактаркай палітыка-эканамічнага блоку навін на найбуйнейшым партале TUT.BY. Ёй разам з журналісткай партала Аленай Талкачовай удалося вырвацца з палону ў выніку складанай здзелкі. У вялікай гутарцы ТОК Вольга распавядае пра акалічнасці гэтай угоды, а таксама чаму не атрымалася выгандляваць галоўную рэдактарку партала Марыну Золатаву і гендырэктарку Людмілу Чэкіну, якім прысудзілі па 12 гадоў зняволення. У размове таксама пра адносіны з чыноўнікамі, якіх Вольга доўгі час лічыла «коцікамі», магчымых пераемнікаў Лукашэнкі і чаму імі не стануць ягоныя сыны. Пра ролю Макея і пазіцыю Румаса, пра вялікі бізнэс і хто кашалёк Лукашэнкі, а хто не. І шмат пра тое, чаму палітвязняў трэба вызваляць любой цаной. 👉 ПАДТРЫМАЦЬ PLAN B: https://planbmedia.io/donate 00:00 – вырвана з кантэксту 00:38 – разгром TUT.BY 03:24 – стасункі з чыноўнікамі 06:27 – «Калі б быў жывы Зісер» 08:37 – чаму Лойку ўзялі ў закладніцы 11:54 – як затрымалі 14:21 – як адбываліся перамовы па вызваленні 19:33 – як гэта – хаваць у Беларусі яўрэя 22:18 – пра ўцёкі з расіянкамі без дакументаў і шчанюкамі з падробленымі пашпартамі 26:29 – як удалося вывезці маму 76 гадоў 28:16 – пра Зісера 29:55 – як Ананіч выгаворвала Зісеру пра «перадпенсійны ўзрост» 33:31 – «У мяне да Радзімы складанае стаўленне» 37:15 – TUT.BY – гэта вялікі правал дзяржСМІ 40:01 – пра здымкі ў фільме БТ і Лебедзеву 47:53 – што б сказала Золатавай 51:47 – чаму не пайшла працаваць на Zerkalo.io 52:48 – «Я б хацела, каб ратавалі мяне» 56:14 – пра свой праект Plan B 56:52 – «Я не бачу рызык для Лукашэнкі, калі зараз ён вызваліць палітвязняў» 1:00:02 – што б хацеў атрымаць Лукашэнка 1:02:57 – праз каго могуць ісці перамовы па вызваленнях 1:06:03 – чаму расчаравалася ў Турчыне 1:06:32 – пра пазіцыю Румаса 1:06:55 – хто мог бы быць найлепшым пераемнікам Лукашэнкі 1:08:21 – пра Шведа, Карпянкова і амбіцыі 1:09:11 – «Качанава ўмее сябе прадаць» 1:10:03 – Макей – прабеларускі і самастойны 1:11:00 – пра наступныя прэзідэнцкія выбары 1:12:11 – пра гарантыі, якія Лукашэнка напісаў сабе і дзецям 1:13:27 – якія перспектывы атрымаць уладу ў сыноў Лукашэнкі 1:14:20 – якія шанцы ў Ціханоўскай прыйсці да ўлады 1:14:47 – «Я б угаворвала Машу не рваць пашпарт» 1:16:02 – кашалькі Лукашэнкі 1:19:46 – самы заможны чалавек Беларусі 1:20:28 – пра Шакуціна і Алексіна 1:23:10 – чаму Лукашэнка кінуў Чыжа 1:24:59 – чаму Бабарыка паставіў усё на кон 1:26:04 – чаму беларусы дагэтуль не маюць па $500 1:28:42 – пра звальненне Чалага 1:32:26 – пра стваральніка «Жоўтых зліваў» 1:38:42 – БЛІЦ: Чалы ці Шрайбман, Румас ці Мацюшэўскі 1:41:38 – «З добрымі рускімі давядзецца сябраваць» 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў SHORTS: / @tokshortsbelarus 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў TikTok: / tokbelarus 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў Іnstagram: / tokbelarus 👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: / nashaniva…
Аляксандр Сахашчык, сын вядомага дэсантніка Валерыя Сахашчыка, да пачатку поўнаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну ў лютым 2022 года служыў у званні маёра ў Сілах спецыяльных аперацый. Сёння імі кіруе Вадзім Дзенісенка, якога ў свой час паставілі замест Сахашчыка-старэйшага. У вялікай размове Аляксандр дае ўласныя ацэнкі беларускай арміі, тлумачыць мысленне афіцэраў, гаворыць пра тое, колькі «рускага міру» ў беларускім войску і чым беларускія вайскоўцы адрозніваюцца ад расейскіх. Тлумачыць, як ставяцца афіцэры да Лукашэнкі, ці будуць выконваць загады Ціханоўскай, кажа пра міністра абароны Віктара Хрэніна, камандуючага ўнутранымі войскамі Мікалая Карпянкова і хто з генералаў мае аўтарытэт. Называе заробкі ў арміі і калі ў свеце скончацца войны. 📍ЛАКАЦЫЯ: цір Bema60, Варшава https://bema60.pl 00:00 – вырвана з кантэксту 00:34 – як прыкінуўся хворым, каб уцячы з Беларусі 03:25 – як байцы ССА адрэагавалі на заклік Сахашчыка не ваяваць 04:27 – рэакцыя кіраўніка ССА Дзенісенкі 06:15 – што думалі беларускія вайскоўцы ў першыя дні ўварвання Расеі 08:47 – што змянілася ў беларускай арміі з 2020 года 10:17 – што прывезлі вагнераўцы з сабой у Беларусь 13:33 – як да ўкраінцаў ставяцца ў беларускім войску 15:37 – ці гатовая беларуская армія да вайны 16:49 – беларускія ССА vs «Азоў» 18:35 – ці баяцца Залужнага ў Беларусі 19:36 – «Буданаў – цікавы чалавек» 20:22 – як у войску ўспрымаюць каліноўцаў 22:51 – ССА vs каліноўцы 25:07 – чаму не пайшоў ваяваць 26:16 – пра Дзяніса «Кіта» і яго крытыку Сахашчыка 26:57 – страляем з пісталета Glock 17 у варшаўскім ціры Bema60 28:46 – пра факультэт разведкі 29:29 – колькі можа прабегчы і адціснуцца ад падлогі 30:46 – ці часта параўноўваюць з бацькам 32:50 – на якіх пасадах служыў у ССА 33:30 – якія аперацыі выконваюць ССА 34:29 – за што сорамна 34:47 – пра кіраўніка ССА Дзенісенку 37:15 – пра кар’еру сына Дзенісенкі, які таксама служыць у ССА 38:35 – пра жанчын у ССА 40:20 – ці ёсць «рускі мір» у галовах афіцэраў 41:51 – што, калі ў Беларусь зойдуць рускія 44:58 – ці гатовая армія да абароны 45:44 – чым беларускі афіцэр адрозніваецца ад расейскага 48:59 – БЛІЦ: колькі п’юць дэсантнікі, найлепшы фільм пра вайну, Брэсцкая крэпасць ці Косаўскі палац 52:48 – каго з генералаў паважаюць у войску 53:09 – ці мае аўтарытэт Хрэнін 54:30 – пра Карпянкова і ягоныя амбіцыі 58:05 – як у арміі ставяцца да Лукашэнкі 1:00:10 – як Ціханоўскую ўспрымаюць у войску 1:01:36 – калі байцы ССА будуць выконваць загады Ціханоўскай 1:01:58 – шляхі вызвалення Беларусі 1:04:01 – ці пойдзе Расея захопліваць іншыя краіны 1:04:56 – галоўныя праблемы беларускай арміі 1:05:55 – моцныя бакі арміі 1:07:26 – колькі зарабляе баец ССА 1:10:34 – калі спыняцца войны 1:11:23 – дзе быў падчас пратэстаў 2020-га 1:16:40 – пра жыццё ў Польшчы і польскія спецслужбы…
Генадзя Манько прызначылі кіраўніком Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве паўгода таму, у жніўні 2023 года, але да апазіцыі ён далучыўся нашмат раней. Падчас перадвыбарчых мітынгаў трыумвірату ў Беларусі ягонай задачай было арганізаваць бяспеку, а ў выпадку правакацый – хутка эвакуяваць Ціханоўскую, Калеснікаву і Цапкалу. У вялікай гутарцы ТОК Генадзь Манько аналізуе сітуацыю і як яна можа развівацца далей, расказвае пра беларускіх добраахвотнікаў і «пацукоў» у іх шэрагах. Кажа пра штаб Палка Каліноўскага і тое, чаму каліноўцы часта ім незадаволеныя. Распавядае пра закуліссе канферэнцыі каліноўцаў у Кіеве і чаму там не хацелі бачыць Сахашчыка. А таксама расказвае, на чым падняўся ў 1990-я, за што рэпрэсавалі ягонага бацьку, які сядзеў разам з Салжаніцыным, як ягоны дзед ваяваў у Булак-Балаховіча і як ён сам служыў у Афгане ды ледзь не загінуў. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:26 – пра вайсковае мінулае 02:01 – «Расія змагла зрабіць высновы» 06:18 – хто памірае за Расію 09:18 – якая імавернасць вайны з Польшчай 11:54 – калі Пуцін будзе гатовы спыніцца 14:47 – чаму не ўдалося правесці паспяховы контрнаступ 16:36 – хто сёння ідзе ваяваць 20:51 – пра сітуацыю ў Беларусі 27:26 – што будзе перамогай Беларусі ў вайне 32:03 – ці ёсць «пацукі» ў шэрагах добраахвотнікаў 33:50 – пра Сахашчыка 35:40 – пра Полк Каліноўскага 36:57 – чаму добраахвотнікі незадаволеныя штабам ПКК 41:59 – пра камандзіра каліноўцаў Дзяніса «Кіта» 42:51 – пра Вадзіма Кабанчука 44:10 – патэнцыял «Янкі» 45:10 – закуліссе канферэнцыі каліноўцаў у Кіеве 47:39 – чаму каліноўцы не захацелі бачыць Сахашчыка на канферэнцыі 53:36 – чаму адбылася ўцечка з канферэнцыі 54:50 – галоўная памылка дэмсіл 58:36 – пра Івана «Брэста» Марчука 1:00:05 – пра сяброўскі агонь на вайне 1:01:29 – Шэйман vs Ціханоўская 1:04:08 – за каго галасаваў у 1994-м 1:04:55 – на чым падняўся 1:07:37 – як ахоўваў Ціханоўскую 1:09:02 – дэтэктыўныя гісторыі затрыманняў 1:17:29 – БЛІЦ: «9 рота», «Цынкавыя хлопчыкі», Зяленскі ці Залужны, Аршанская бітва ці Грунвальдская 1:19:40 – гісторыя сям’і: бацька сядзеў з Салжаніцыным, дзед ваяваў у Булак-Балаховіча 1:26:13 – як ледзь не загінуў у Афгане 1:31:59 – чым займаецца ў Кіеве 1:34:07 – ці ёсць канфлікт паміж Зяленскім і Залужным 1:35:03 – чаму добраахвотнікам не даюць стварыць прататып арміі 1:39:40 – калі Ціханоўская зможа прыехаць у Кіеў 1:45:00 – з кім бы пайшоў у разведку: Ляўчук, Стрыжак, Церцель, Караеў? 1:45:57 – пра Вадзіма Пракоп’ева 1:47:13 – чаму Лукашэнка акружыў сябе сілавікамі 1:47:57 – што могуць рабіць вайскоўцы ў Беларусі 1:50:29 – як беларусы могуць адказаць на рэпрэсіі…
Гэты выпуск ТОК з лідаркай дэмсілаў Святланай Ціханоўскай — рыса, якую мы падводзім перад новым 2024 годам. У ім адказы на пытанні нашых гледачоў і чытачоў «Нашай Нівы», людзей, якія застаюцца ў Беларусі, а таксама лукашэнкаўцаў і проста хейтараў. Як трапляюць людзі ў Кабінет, чаму не звальняе Франака Вячорку, ці жыве ў раскошы ды іншыя. У размове шмат асабістага: ці шкадуе, што пайшла ў ЦВК, ці стамілася, ці прабачыць Лукашэнку, што б сказала тым, хто набыў кватэру Ціханоўскіх, ці жыццё — турма і ці мае сваю асабістую прастору свабоды. У гутарцы — пасланне ўладам Літвы і новым уладам Польшчы, а таксама пра адносіны з расійскай апазіцыяй і сустрэчу з Байдэнам. І вядома — віншаванне беларусаў з Новым годам: тым, хто сустракае яго ў турме і на волі. 00:00 — вырвана з кантэксту 00:25 — як сустракае Новы год 02:13 — ці чытае «Советскую Белоруссию» 02:50 — ці шкадуе, што пайшла ў ЦВК у 2020 годзе 04:19 — што б сказала тым, хто набыў кватэру Ціханоўскіх 06:36 — пра жыццё ў раёне «Усход» у Мінску 07:26 — як спалучала выбарчую кампанію з выкладаннем у школе 10:23 — як перамагла свой галоўны страх 14:43 — што дзеці памятаюць пра Беларусь 17:33 — апошнія навіны пра Сяргея Ціханоўскага 18:58 — жыццё — турма? 24:11 — дзе прастора свабоды 25:16 — калі прачынаецца і колькі працуе 27:19 — адказы на пытанні гледачоў ТОКа і чытачоў «Нашай Нівы» 27:55 — чаму не звальняе Франака Вячорку 29:28 — Пракоп'еў — чалавек-свята 33:09 — ці варта прызнаць паразу дзеля вызвалення палітвязняў 34:30 — «Адпусці людзей, не будзь трусам» 36:13 — пытанні ад людзей знутры Беларусі 38:02 — што падштурхоўвае Беларусь да Расіі 41:21 — калі сыдзе з палітыкі і чаму не сыходзіць 43:19 — як замарозка канфлікту ва Украіне паўплывае на Беларусь 44:34 — ці ўзнікла хімія з Зяленскім 48:47 — аб прызначэнні Генадзя Манько 51:14 — як ацэньвае працу Сахашчыка 52:17 — каго прызначыць на замену Азараву 53:17 — пра раскол у «Байполе» 54:52 — што новага адкрыла пра Латушку 56:33 — пра «план Пракоп'ева» 1:00:33 — пра спробы перацягнуць чыноўнікаў на свой бок 1:02:14 — з чаго могуць вырасці перамены 1:05:06 — чаго чакаць ад Лукашэнкі ў год якасці 1:07:04 — ці баіцца Лукашэнка Ціханоўскай 1:09:18 — чаму Лукашэнка ваюе з жанчынамі 1:11:01 — пра Марыю Калеснікаву і Вераніку Цапкалу 1:13:04 — пытанні ад лукашэнкаўцаў: «Калі б прыйшла Ціханоўская, была б вайна» 1:14:35 — дзе браць рэсурсы, калі не ў Расіі 1:15:44 — што казаць тым, каму няважная дэмакратыя 1:16:49 — Ціханоўская адказала, ці жыве ў раскошы 1:19:48 — што парадавала ў 2023 годзе 1:23:08 — пра сустрэчу з Байдэнам у Вільні 1:26:35 — пасланне кіраўніцтву Літвы 1:30:00 — пасланне новаму ўраду Польшчы 1:33:47 — як змянілася пазіцыя па Расіі 1:35:10 — чаму ў Расіі няма сваёй Ціханоўскай 1:38:12 — што б сказала Аляксею і Юліі Навальным 1:39:36 — што рабіць беларусам на выбарах у 2024 годзе 1:41:24 — ці скончыцца мандат Ціханоўскай у 2025-м 1:46:53 — хто будзе новым прэзідэнтам Беларусі 1:48:38 — БЛІЦ: Качанава ці Галоўчанка, Філіпенка ці Горват, адна дзяржаўная мова ці дзве 1:52:08 — чалавек года 1:52:50 — што б сказала палітвязням 1:54:26 — што б сказала прыхільнікам Лукашэнкі 1:55:39 — ці прабачыць Лукашэнку 1:56:53 — пажаданні беларусам у новым годзе…
Госць новай гутаркі ТОК – вядомы мастак і дызайнер Уладзімір Цэслер, які апошнія гады жыве ў горадзе Лімасол на Кіпры. У нашай вялікай размове Цэслер распавядае пра жыццё на востраве, пра Камароўку і найлепшыя памідоры, пра мінскія рэстараны і каву, пра тое, што азначае быць мастаком і чаму для гэтага трэба моцнае здароўе. Згадвае, як працаваў над праектам прохараўскага «Ё-мабіля», тлумачыць, чаму «Пагоню» яшчэ трэба дапрацаваць і дае ацэнку лукашэнкаўскім сімвалам. Кажа, як можа выглядаць добры помнік бульбе і тлумачыць, чаму ў Беларусі дагэтуль не прыдумалі нічога лепшага за «Дажынкі» і «Славянскі базар». У размове шмат настальгічных гісторый з культавымі постацямі. У тым ліку пра тое, як яму ледзь не адкруцілі галаву за плакат з Марксам. Шмат Мінска. Шмат Ізраіля і яўрэйскай кухні. І трошку рэфлексіі пра 2020-ты і нашу будучыню. 00:00 – ТОК – на Кіпры! 00:40 – як Цэслер жыве на Кіпры 05:33 – апантанасць у мастацтве 07:58 – чаму кожны дзень абліваецца халоднай вадой 09:43 – пра мінскія рэстараны 14:55 – пра Камароўку, каву, слівы і памідоры 16:46 – як узяўся за праект «Ё-мабіль» і колькі заплацілі 19:55 – чаму герб «Пагоня» трэба дапрацаваць 22:31 – пра лукашэнкаўскую агітацыю і сімвалы 23:28 – як павінен выглядаць помнік бульбе 25:09 – чаму не прыдумалі нічога лепшага за «Дажынкі» і «Славянскі базар» 26:30 – чаму помнік Леніну ў Беларусі – найлепшы ў свеце 29:05 – пра цэнзуру і гісторыю з Марксам, калі ледзь не адкруцілі галаву 35:07 – БЛІЦ: Led Zeppelin ці Боб Дзілан, Эндзі Уорхал ці Бэнксі, Гарбачоў ці Рэйган 37:11 – пра 1970-я і што іх вызначала 42:31 – самы авангардны мастак Беларусі 44:10 – пра «забароненага» Кіма Хадзеева 47:19 – натхняўся Пікаса, Заборавым 49:22 – як ужываўся з Войчанкам 51:45 – калі ўсвядоміў сябе беларусам 55:24 – чым беларусы адрозніваюцца ад расіян 57:28 – пра Мінск, чысціню і Нацыяналку 1:01:22 – калі пераехаў у Мінск і дзе жыў 1:03:12 – пра Алексіевіч 1:03:54 – пра Суціна, Шагала і Малевіча 1:09:44 – пра саўковае і амерыканскае кіно 1:11:48 – «Чыноўнікамі нараджаюцца» 1:12:52 – пра мастака Савіцкага і антысемітызм 1:18:59 – пра бабулю, якая паўплывала найбольш 1:23:44 – пра яўрэйскую кухню 1:28:06 – погляд на вайну ў Ізраілі 1:31:28 – як ізраільцянам удалося збудаваць моцную дзяржаву 1:36:30 – чаму не прамаўчаў у 2020-м 1:39:58 – ці можна было перамагчы Лукашэнку ў 2020-м 1:42:13 – пра Бабарыку і Калеснікаву 1:44:06 – пра Алеся Пушкіна і ягоныя акцыі 1:47:53 – пра традыцыю святкавання дзён народзінаў 1:52:50 – «Трымае бабулін гумар»…
Вядомы сацыёлаг Генадзь Коршунаў, старшы эксперт Цэнтра новых ідэй, у 2020-м кіраваў Інстытутам сацыялогіі Акадэміі навук. Менавіта звесткі гэтага інстытута пратачыліся ў СМІ, і ўсе даведаліся, што ў Мінску рэйтынг Лукашэнкі рэкордна нізкі – 24%, а ЦВК давярае ўсяго 11%. У вялікай гутарцы ТОК Генадзь тлумачыць, якія лічбы трапляюць Лукашэнку на стол, чаму рэжым не мае аб’ектыўнай сацыялогіі, хто з’яўляецца ядзерным электаратам Лукашэнкі сёння і колькі гэтых людзей. Разважае пра тое, ці ёсць палітычны рэйтынг у Віктара Лукашэнкі і чаму Мікалай яшчэ доўга будзе ў свядомасці беларусаў проста «дзіцём Лукашэнкі». Тлумачыць, як на сітуацыю ў краіне ўплывае беларуская мантра «Абы не было вайны», ці працуе ашалелая прапаганда і чаму грызуцца прыхільнікі Лукашэнкі. Кажа, чаму рэжым так баіцца парламенцкіх выбараў 2024 года і хто можа перацягнуць электарат Лукашэнкі. А таксама распавядае пра чысткі ў Акадэміі навук, як страціў дырэктарскае крэсла і чаму памяркоўнасць беларусаў – гэта добрая якасць. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:41 – найгоршы рэйтынг у гісторыі 02:50 – як выперлі з Інстытута сацыялогіі 08:57 – «У Лукашэнкі ніякіх даных няма» 13:46 – колькі праўды ў меме «Саша 3%» 17:26 – чыя была ідэя намаляваць Лукашэнку 80% 22:30 – які цяпер рэйтынг у Лукашэнкі 27:15 – як уплывае мантра «Абы не было вайны» 29:32 – на каго разлічаныя песні Ганны Сялук, нявесткі Лукашэнкі 30:31 – хто можа перамагчы Бондараву 31:54 – ці працуе ашалелая прапаганда 33:56 – чаму лукашэнкаўцы грызуцца між сабой 35:21 – ЗАВІТВАЙЦЕ Ў ХАБ «НОВАЯ ЗЯМЛЯ» Ў БЕЛАСТОКУ 35:53 – чысткі ў Акадэміі навук 37:27 – пра кіраўніка Акадэміі Гусакова 38:31 – пра Мусіенку і цэнтр EcooM, які малюе прыгожыя лічбы Лукашэнку 41:20 – у якім стане беларуская навука 42:25 – роля Ярмошынай 45:16 – хто сфальсіфікаваў экзітполы ў Беларусі 46:32 – колькі набрала Ціханоўская ў 2020-м 48:33 – што можа аб’яднаць прыхільнікаў Расіі і Пуціна і еўрапейскай Беларусі 49:31 – дзевяць груп у беларускім грамадстве: сям’я і кашалькі, сілавікі, бюджэтнікі 54:12 – як бюджэтнікі ставяцца да Лукашэнкі 57:01 – колькі пасіянарных ябацькаў 1:00:05 – ці беларусы цярпілы? 1:05:08 – пра сямейны індывідуалізм беларусаў 1:08:14 – чаму пачалося паляванне на памерлых класікаў 1:09:45 – ці працуе дэманізацыя Захаду 1:11:28 – як беларусы ставяцца да вайны і Расіі 1:12:46 – якая падтрымка ў Пуціна 1:13:51 – як разупэўніць тых, хто за Лукашэнку і Пуціна 1:17:49 – калі ў Беларусі могуць адбыцца перамены 1:20:24 – чаму ў Беларусі засакрэцілі ўсе магчымыя лічбы 1:21:31 – чаму рэжым баіцца парламенцкіх выбараў 2024 года 1:24:11 – хто з палітыкаў мог бы перацягнуць электарат Лукашэнкі 1:26:24 – як беларусы ставяцца да Мікалая Лукашэнкі 1:28:58 – што не так з беларускай школай 1:31:27 – ці працуюць заклікі Качанавай нараджаць 1:35:18 – пра дачку ва Украіне 1:36:08 – БЛІЦ: Карл Маркс ці Карл Попер, БДУ ці ЕГУ, Бабарыка ці Ціханоўскі, Карпенка ці Ярмошына 1:37:53 – як беларусы ставяцца да ўладнай вярхушкі 1:38:54 – ці прагаласуюць беларусы за Качанаву 1:41:49 – давер да арміі, судоў, міліцыі…
У вялікай гутарцы з Вольгай Гарбуновай, прадстаўніцай па сацыяльнай палітыцы ў Кабінеце Святланы Ціханоўскай, мы гаворым пра тое, як гэта – быць у публічнай палітыцы адкрытай лесбіянкай, пра Лукашэнку, Качанаву і дзеячоў Саюза жанчын. Вольга таксама тлумачыць, чаму лічыць, што для вызвалення палітвязняў трэба новая стратэгія, і распавядае, якая яна можа быць. Дзеліцца сваім досведам уцёкаў з «хатняй хіміі» з пералязаннем цераз рэжучую агароджу і «цёплым» прыёмам у ЕС. І распавядае пра няпростыя, вельмі няпростыя адносіны з бацькам, якія прывялі яе ў «Радзіславу», арганізацыю, якая шмат гадоў дапамагала жанчынам, якія пацярпелі ад хатняга гвалту, а ў пачатку 2000-х і дзяўчатам, якія траплялі ў сэксуальнае рабства. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:43 – як змагалася за лясы ля «Цэнтральнага» 03:39 – чаму прапусціла Плошчы 05:39 – пра выбары 1994 года 07:59 – як пералазіла цераз агароджу на мяжы з Літвой 12:24 – памежнікі сказалі: «Можа перакінем яе назад?» 14:06 – чаму вяртаецца да агароджаў з Беларуссю 16:35 – першая міністарка – адкрытая лесбіянка 18:25 – камінг-аўт перад сям’ёй 22:45 – навошта Беларускі саюз жанчын 25:20 – чаму захапляецца гісторыяй Рагнеды 27:38 – пра сустрэчу з Качанавай 28:00 – ці мае ўплыў Абельская 29:38 – Лукашэнка сэксіст? 31:58 – ці ёсць сэксісты ў апазіцыі 36:43 – каго з палітвязняў вызваляюць датэрмінова 39:52 – чаму Лукашэнка ваюе з жанчынамі 42:30 – хто і што можа прымусіць Лукашэнку адпусціць палітвязняў 46:24 – «Навошта нам паслы ў тых краінах, з якімі мы сябруем?» 50:15 – з чым звязаная поўная ізаляцыя Знака, Калеснікавай, Бабарыкі 54:26 – што можа зрабіць Ватыкан 58:03 – пытанне палітвязняў трэба вырашаць асобна ад змены рэжыму 1:04:26 – ці рэкамендуе пісаць прашэнні аб памілаванні 1:08:19 – крытыка службы «Адно акно» 1:12:06 – БЛІЦ: Sex Education ці «Сэкс у вялікім горадзе», Pussy Riot ці Грэта Тунберг 1:13:44 – пасадзіла 100 дрэваў 1:16:13 – пра складаныя стасункі з бацькам 1:23:17 – як дамоў прыйшоў ГУБАЗіК 1:32:00 – калі трэба выходзіць з адносін 1:33:57 – пра Саладуху 1:37:15 – як беларускі трапляюць у рабства 1:43:31 – пра сустрэчу ў камеры ў духу «Чакай мяне» 1:46:17 – дзіўны ліст, які прыйшоў у турму 1:51:55 – самая шчаслівая раніца…
Прадстаўнік Белпола Мацвей Купрэйчык даў вялікае інтэрв’ю ТОК, у якім распавёў пра сутнасць канфлікту ў BYPOL і тое, ці замяшаны тут высокапастаўлены экс-супрацоўнік КДБ, які далучыўся да аб’яднання адным з апошніх. Падзяліўся інсайдамі з часоў працы ў аддзеле нораваў, у тым ліку ці ёсць у Мінску бардэлі, якія клубы аблюбавалі «начныя матылькі» і як вёў справу сутэнёра-амапаўца. Згадаў часы навучання ў Акадэміі МУС, дзе ў той жа час сярод курсантаў былі сын міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і пляменнік экс-міністра Ігара Шуневіча. І, апроч гэтага, паразважаў пра тое, чаму экс-сілавікі, якія падтрымалі пратэст, заўжды ў белым паліто і што трэба змяніць у міліцыі. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:32 – бацька адгаворваў ісці ў міліцыю 01:48 – «У Акадэміі ў цябе два жаданні: спаць і есці» 06:21 – як прамываюць мазгі ў Акадэміі МУС 08:17 – «Пры чым тут Лукашэнка да маёй працы?» 11:13 – пра выкладчыкаў у Акадэміі МУС 13:00 – хто вучыць круціць людзей ластаўкай 14:32 – як працуе АМАП і Алмаз на затрыманнях 16:02 – аб прыніжэннях у міліцыі 17:52 – «Калі людзей б’юць – гэта ненармальна» 20:21– «У Акадэміі МУС мы ўсе пагалоўна гулялі ў «Танкі» 21:13 – «Нехту» чыталі ўсе супрацоўнікі» 22:26 – як трапіў на працу ў аддзел нораваў 30:23 – пра заробкі ў міліцыі і ў Белполе 31:20 – калі вырашыў сысці з міліцыі 33:45 – пра ператрусы ў сваякоў 39:50 – як утварыўся Байпол 42:01 – як губазаўцы тапталі міліцэйскую форму 43:49 – пра сына міністра Кубракова, з якім вучыўся ў Акадэміі 45:39 – за што знялі Караева і чаму на чале пракуратуры паставілі Шведа 46:20 – пра пляменніка Ігара Шуневіча 49:22 – чаму Карпянкоў так шчыраваў 50:09 – пра грамату ад АМАПа 51:36 – чаму Вольгу Чамаданаву адсунулі ад спраў 53:34 – у каго з сілавікоў рэальна стальныя яйкі 54:00 – папярэдзіў экс-калегу аб праслухоўцы – той пайшоў у КДБ 56:39 – чаму так шмат п’юць і мацюкаюцца ў міліцыі 1:00:58 – стаўленне да жанчын у сілавых структурах 1:01:30 – службовую форму хаваў у «Акіяне» 1:03:02 – якую інфармацыю прыносіла агентка «Ламбада» 1:08:06 – «У Беларусі сутэнёры – найчасцей таксісты» 1:11:11 – ці трэба было пакараць Гайдукевіча за дыкпік 1:12:05 – ці мог адбыцца раскол у Байполе праз супрацоўніка КДБ 1:14:31 – аб праверках на паліграфе 1:15:48 – чаму экс-сілавікі заўжды ў белым паліто 1:17:21 – пра палітычную справу, якую даручылі Купрэйчыку 1:18:39 – ці пераходзяць на бок дэмсілаў прыстасаванцы 1:21:21 – чаму падтрымлівае легалайз 1:23:07 – «На мяжы з Расіяй павінна быць агароджа» 1:23:59 – «За Лукашэнку ніхто паміраць не хоча» 1:28:00 – што б змяніў у міліцыі 1:30:49 – калі сілавікі загавораць па-беларуску 1:32:17 – з чым звязвае перамены ў Беларусі…
У новым выпуску ТОК мы размаўляем з падпалкоўнікам Валерыем Сахашчыкам, былым камандзірам брэсцкай дэсантнай часці, які пасля выхаду ў адстаўку збудаваў паспяховы прыватны будаўнічы бізнэс, а сёння з’яўляецца «міністрам абароны» ў Аб'яднаным пераходным кабінеце. Цяпер жа Сахашчык рэгулярна ездзіць ва Украіну да байцоў сваёй дэсантна-штурмавой роты, якая з красавіка бязвылазна знаходзіцца на фронце. У вялікай размове Валерый Сахашчык распавядае пра сучасную вайну, зброю, параўноўвае міністра абароны Хрэніна і ўкраінскага галоўнакамандуючага Залужнага, кажа пра патрыятызм сакратара Рады бяспекі Вальфовіча. Тлумачыць, чаму ў Беларусі дагэтуль не выкараненая «дзядуха» і чаму каб пазбавіцца ад яе, трэба пачынаць са школ. Даводзіць, чаму ў беларускай вайсковай сістэме немагчыма не красці. Сахашчык таксама тлумачыць, чаму падзяляе Полк Каліноўскага і яго штаб, і згадвае, як ледзь не загінуў пад «Іскандэрамі». Кажа, ці была спроба яго атруціць і што было ў ягонай машыне, якую абрабавалі ў Чэхіі. Але гэтая размова не толькі пра вайну. Валерый расказвае пра сваіх пяцярых дзяцей і як яго змяніла малодшая пяцігадовая дачка, дзеліцца гісторыяй знаёмства з жонкай, якая адбылася дзякуючы Tut.by, і тлумачыць, як думаць, як бізнэсовец. 00:00 — вырвана з кантэксту 00:58 — чаму Буданаў пахваліў Лукашэнку 02:19 — што павінны зрабіць беларусы, каб з імі пачалі лічыцца ў свеце 07:06 — у Расіі з саюзнікаў толькі армія і флот, а ў Беларусі? 08:24 — «Я для сябе падзяляю Полк Каліноўскага і штаб» 09:44 — «Янкі» лічыць, што для сілавога сцэнара трэба 250 тысяч байцоў. А Сахашчык? 12:39 — ці ёсць у «Янкі» палітычная будучыня 13:32 — пра дзейнасць дэсантна-штурмавой роты Сахашчыка ва Украіне 16:43 — чым адрозніваецца сучасная вайна 17:30 — як ледзь не загінуў пад «Іскандэрамі» 19:03 — чаму пазітыўна ставіцца да Маргелава, хоць той душыў Пражскую вясну 20:29 — ці можа быць жанчына эфектыўным міністрам абароны 21:27 — што супольнага з Чэрчылем 21:47 — як трэніраваў батальён нігерыйцаў у Афрыцы 24:16 — ці была спроба атручэння Сахашчыка 24:36 — што было ў дакументах, якія скралі з машыны Сахашчыка 26:50 — як піў гарэлку з каскі 30:11 — як шмат беларусаў ваявала ва Украіне 32:06 — пра аперацыю ў Мачулішчах 34:41 — як мяняе вайна байцоў 37:10 — стаўленне да Вадзіма Пракоп’ева і Генадзя Манько 38:53 — чаму ўкраінцам не ўдалося прарваць фронт падчас контрнаступу 40:19 — Украіна зможа вызваліць Крым? 42:58 — чаму зараз немагчыма вызваліць Данецк? 44:25 — чым Залужны адрозніваецца ад Хрэніна 46:14 — чым Данілаў адрозніваецца ад Вальфовіча? 47:29 — ці атрымае Качанава ўладу 52:39 — якая альтэрнатыва Лукашэнку 58:50 — пра пяцярых дзяцей 1:01:25 — як пазнаёміўся з будучай жонкай 1:03:55— якая структура больш эфектыўная: ГУР ці ГРУ? 1:04:37 — чаму Расія дагэтуль не прайграла 1:06:36 — што будзе азначаць непараза Расіі ў вайне 1:09:52 — што будзе, калі Лукашэнка памрэ, а Расія нападзе на Беларусь 1:10:28 — ці ёсць у беларускіх генералаў план на выпадак вайны 1:11:22 — як бы мог выглядаць канфлікт Беларусі з НАТА 1:12:16 — БЛІЦ: Рада бяспекі ці спіс Форбс, Клаўзевіц ці Свечын, Рэмарк ці Быкаў, Байдэн ці Трамп 1:15:24 — чаму Лукашэнка не давярае вайскоўцам 1:18:42 — ці ёсць у Беларусі зброя, супастаўная той, якой ваююць украінцы 1:22:26 — далей — вайна робатаў 1:24:27 — ці моцная беларуская армія 1:25:49 — пра бізнэс і вялікія грошы 1:28:17 — за што сорамна перад сям’ёй 1:29:22 — за што беларусам варта паважаць саміх сябе 1:31:07 — мінусы ў структуры Мінабароны 1:31:49 — чаму дагэтуль не выкараненая «дзядуха» ў арміі 1:38:40 — хто самы вялікі хапуга ў арміі 1:44:39 — пра Дзень перамогі і патрыятызм 1:47:52 — ці хапае парадку ў апазіцыі 1:49:40 — мая самая галоўная задача — грамадзянскі дыялог 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў TikTok: https://www.tiktok.com/@tokbelarus 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў Іnstagram: https://www.instagram.com/tokbelarus 👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: http://patreon.com/nashaniva/…
Госць новага выпуску ТОК – палітычны аналітык Еўрапейскай рады па міжнародных адносінах Павел Слюнькін, які больш за 6 гадоў адпрацаваў у беларускім МЗС і сышоў на хвалі пратэстаў. У размове – пра логіку Захаду і Расію, пра Паўночную Карэю і Кітай, і дзякуючы чаму дыктатуры могуць існаваць дзесяцігоддзямі. Пра заробкі ў МЗС, чым кормяць і пояць на дыпламатычных сустрэчах і якія пытанні вырашаюцца ў лазнях. Пра дзейнасць спецслужбаў, інфільтраванасць якіх у МЗС сёння рэкордная. Інсайды з «мінскіх пагадненняў» па Украіне, да арганізацыі якіх спрычыніўся, і перапахавання Каліноўскага ў Вільні, дзе суправаджаў віцэ-прэм’ера Ігара Петрышэнку. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:43 – пра мізэрныя заробкі ў МЗС 07:58 – чаму сышоў з МЗС 11:09 – пра апазіцыю ў МЗС 14:48 – закуліссе «мінскіх пагадненняў» 16:44 – уражанні ад Меркель, Парашэнкі, Аланда і Пуціна 22:09 – пра ролю Лукашэнкі ў перамовах 23:07 – пра перапахаванне Каліноўскага ў Вільні і Ігара Петрышэнку 27:33 – КОНКУРС: разыгрываем настолку «Шляхта» 29:31 – чым Алейнік адрозніваецца ад Макея 32:57 – стаўленне да Макея 38:40 – пра беларускую мову ў дыпламатыі 44:35 – як палітычныя пытанні вырашаюцца ў лазнях 49:14 – чым кормяць і чым пояць дыпламатаў 53:00 – хто гатуе дранікі беларускім паслам 54:19 – як Алене Купчыной удалося збудаваць кар’еру ў МЗС 55:36 – як Пяткевіч трымала падначаленых у страху 58:00 – наколькі верагодная вайна ў Беларусі 59:23 – ці ёсць у Захада план па Беларусі 1:05:21 – чаму Захад абрубіў фінансаванне «Байполу» 1:12:10 – ці можна вырашыць расійскае пытанне знутры 1:15:22 – як далёка Беларусі да Паўночнай Карэі, і чаму ніхто нічога не можа зрабіць з дыктатурай 1:20:02 – пра дачку Кім Чэн Ына і Мікалая Лукашэнку 1:23:32 – пра знаёмства з Мікалаем Лукашэнкам 1:29:57 – БЛІЦ: Андрэй Грамыка ці Генры Кісінджэр, Ангела Меркель ці Маргарэт Тэтчар, Корж ці Міхалок 1:33:24 – навошта Лукашэнка забараніў мяняць пашпарты за мяжой 1:36:43 – ці прызнае Еўропа пашпарт «Новай Беларусі» 1:42:57 – што Лукашэнка хоча атрымаць ад Афрыкі 1:46:41 – пра ролю бізнэсоўца Зінгмана 1:48:14 – як працуюць спецслужбы ў МЗС 1:58:04 – каго накіроўваюць працаваць у расійскае пасольства 1:59:39 – чаму экс-сілавікоў Раўкова і Канюка накіравалі пасламі 2:01:44 – хто будзе стратэгічным партнёрам «Новай Беларусі» 2:03:45 – калі ў Беларусь вернецца «Макдональдс» 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў TikTok: https://www.tiktok.com/@tokbelarus 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў Іnstagram: https://www.instagram.com/tokbelarus 👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: http://patreon.com/nashaniva/…
У вялікім інтэрв’ю ТОК Вадзім Пракоп’еў распавядае пра чатыры акны магчымасцяў для зменаў у Беларусі, тлумачыць, чаму ён робіць стаўку на Наталлю Качанаву, а не сілавікоў, даводзіць, чаму не атрымалася стварыць полк «Пагоня» ва Украіне і крытыкуе пазіцыю Украіны па Беларусі. Кажа, чаму Аляксей Арастовіч бліскуча выконвае сваю ролю, а прызначэнне Генадзя Манько ва Украіну – здрада. І адказвае на галоўнае пытанне: хто вінаваты і што рабіць. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:40 – як мусіла дзейнічаць беларуская апазіцыя падчас мяцяжу Прыгожына 01:55 – чатыры акны магчымасцяў для зменаў у Беларусі 05:05 – ці з’яўляецца 2025 год акном магчымасцяў 06:14 – ці будуць Качанаву слухаць сілавікі 08:05 – чаму Лукашэнка ставіць на Качанаву 09:49 – пра неманалітнасць і закулісныя гульні эліт Лукашэнкі 14:39 – прароцтва Пракоп’ева 15:56 – БЛІЦ: Сахашчык ці Чэрчэль, Байдэн ці Трамп, любімы пісьменнік і любімы кактэйль 21:50 – пра знаёмства з Сахашчыкам 28:46 – чаму не атрымаўся полк «Пагоня» і што сказалі УСУ 40:12 – Захад зліў Беларусь? 45:46 – пра сям’ю 50:05 – што зразумеў пра беларусаў 53:12 – калі і як скончыцца вайна 55:57 – за што цэніць Арастовіча 58:44 – чаму Арастовіча змялі з палітычнага алімпу 1:00:35 – пра Генадзя Манько, кіраўніка Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве 1:03:39 – чаму знік з публічнай палітыкі 1:05:20 – хто вінаваты, што нічога не атрымалася ў 2020-м 1:12:17 – ацэнка дзейнасці Ціханоўскай і як усіх аб’яднаць 1:22:39 – чаму не быў на канферэнцыі «Новая Беларусь» 1:26:49 – што рабіць: аперацыя Лукашэнкі «Лішнія людзі» 1:33:04 – слабыя месцы Лукашэнкі 1:38:56 – чаму Лукашэнка баіцца Бабарыку 1:40:28 – калі ўсё скончыцца 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў TikTok: https://www.tiktok.com/@tokbelarus 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ ў Іnstagram: https://www.instagram.com/tokbelarus 👉 ПАДПІСВАЙЦЕСЯ на Насту: https://www.tiktok.com/@nastassia.rouda 👉 ПАДТРЫМАЙЦЕ НАС: http://patreon.com/nashaniva/…
У 2010-м выйшла кніга Валерыя Карбалевіча «Аляксандр Лукашэнка. Палітычны партрэт» пра дзяцінства, юнацтва і першыя 15 гадоў прэзідэнцтва. І пакуль яшчэ не напісаная другая частка пра наступныя 15 гадоў, мы пагутарылі з палітолагам аб тым, як змяніўся Лукашэнка за гэты час, хто яго атачае і якая роля Рамана Галоўчанкі і Наталлі Качанавай, якім можа быць транзіт улады і калі наступіць канец дыктатуры. Гутарка таксама пра тое, чаму грызуцца прыхільнікі Лукашэнкі, хто і калі спыніць Рыгора Азаронка і Андрэя Мукавозчыка і чаму чыноўнікі слухаюць інфаказачку Вольгу Бондараву. Карбалевіч называе самую моцную фігуру ў атачэнні Ціханоўскай і тлумачыць, чаму лічыць сектай партыю «КХП – БНФ» Зянона Пазняка. Дае ацэнку дзейнасці лідараў апазіцыі і тлумачыць, чаму канфлікты – гэта нармальна. 00:00 – вырвана з кантэксту 00:35 – ці стала шокам для Лукашэнкі забойства Прыгожына і што будзе з вагнераўцамі ў Беларусі 06:24 – які Лукашэнка перамоўшчык 08:31 – моц Пуціна перабольшаная 11:22 – чаму Лукашэнка не высылае вагнераўцаў у абмен на адкрыццё памежных пераходаў 14:01 – чаму грызуцца праўладныя актывісты: Вараніца супраць Бондаравай і Азаронка 17:58 – чаму чыноўнікі слухаюцца Бондараву 19:54 – хто быў Рыгорам Азаронкам у сталінскім СССР? 22:41 – што азначае прызначэнне Шпакоўскага дарадцам-пасланнікам у Расіі 24:23 – як змяніўся Лукашэнка за апошнія 13 гадоў і ў які момант улада стала для яго сэнсам жыцця 33:06 – ці можа Лукашэнка змяніцца 36:05 – да каго з дыктатараў найбольш падобны Лукашэнка 40:34 – за што Лукашэнку палюбілі ўкраінцы 43:06 – да каго з атачэння прыслухоўваецца Лукашэнка 47:00 – якім можа быць канец Лукашэнкі 48:29 – чаму Лукашэнка працягвае рэпрэсіі і што можа прымусіць яго пайсці на саступкі 52:51 – БЛІЦ: «Слуга народа» ці «Гульня тронаў», «Песняры» ці Міхалок 56:02 – як пройдуць выбары 2025 года 1:03:38 – калі Лукашэнка быў найбольш слабы 1:04:52 – што магло прымусіць Лукашэнку сысці ў 2020-м 1:07:39 – «КХП – БНФ – гэта секта імя Зянона Станіслававіча» 1:12:44 – чаму ў апазіцыі не прыжыўся Валерый Цапкала 1:14:05 – што разбурае беларускую апазіцыю 1:16:12 – пра Аляксандра Азарава 1:16:49 – пра дзейнасць Ціханоўскай 1:18:05 – чаму Павел Латушка – наймацнейшая фігура ў атачэнні Ціханоўскай 1:19:03 – ці ўзмацняе палітычна Бабарыку турма 1:21:23 – калі пачнуцца перамены 1:22:36 – якія новыя сілы ўплыву фарміруюцца пры Лукашэнку 1:25:36 – пра вагу Віктара і Мікалая Лукашэнкаў 1:27:15 – пра фігуру прэм’ера Рамана Галоўчанкі 1:28:23 – навошта Лукашэнку Качанава 1:29:08 – чаму Лукашэнка не размаўляе па-беларуску 1:36:40 – Лукашэнка – гэта гібель Беларусі ці яе нараджэнне? 1:39:22 – навошта Лукашэнка ўвесь час ездзіць да Пуціна 1:41:38 – які план Пуціна наконт Беларусі 1:42:42 – чаму ў Беларусі дагэтуль папулярная асоба Пуціна 1:43:31 – ці можа Беларусь развярнуцца ў бок ЕС 1:47:03 – ці меў рацыю Прэйгерман, які перад выбарамі заклікаў не разгойдваць човен…
Гераіня новага выпуску ТОК – прадстаўніца кіберпартызан Юліяна Шаметавец. У вялікай гутарцы Юліяна распавядае пра тое, як удалося выкачаць міліцэйскія базы даных і хто мае да іх доступ. Адказвае на абвінавачванні Пазняка і тлумачыць сувязі са Змітром Шчыгельскім і Паўлам Кулажанкам. Тлумачыць, чаму факт кантактаў з КДБ яшчэ не значыць, што дарога ў апазіцыю перакрытая. Згадвае спробы агентаў інкарпаравацца ўнутр кібераў. Дае парады па бяспецы і акрэслівае палітычную пазіцыю кіберпартызан. 00:43 – пра кіберпартызан унутры Беларусі 02:31 – як стала прадстаўніцай кіберпартызан 08:04 – ці плацяць кіберпартызаны заробак Юліяне 09:40 – як прымаюцца рашэнні і хто галоўны 11:35 – якімі базамі валодаюць кіберпартызаны, хто мае да іх доступ 14:35 – як выкачваліся міліцэйскія базы 18:17 – колькі атак робяць кіберы за год і які сэнс узломліваць «Прэсбол» 20:55 – у чым сэнс тры разы ўзломліваць Акадэмію кіравання Лукашэнкі 21:28 – адказ Пазняку на крытыку пасля ўзлому БДУ 26:43 – «Беларусаў душыць рэжым з аднаго боку, а з іншага – кіберпартызаны»? 32:29 – як ставіцца да Пазняка 35:01 – дзе мяжа хактывізму 39:42 – як кіберпартызаны паралізавалі чыгунку ў часе наступу на Кіеў 43:54 – што з сябе ўяўляе рух «Супраціў» 45:24 – пра сілавы сцэнар 51:39 – ці рыхтуюцца кіберпартызаны да выбараў 2024 і 2025 гадоў 53:51 – ці ёсць у кіберпартызан свой план «Перамога» 55:21 – чаму давярае Шчыгельскаму 58:19 – пра кааліцыю з Вольгай Карач і ШОС 59:38 – што звязвае кіберпартызан з Кулажанкам 1:01:49 – пра кантакты з КДБ 1:07:44 – БЛІЦ: Стыў Джобс ці Біл Гейтс, бургеры ці дранікі, Вольскі ці Міхалок, Сахашчык ці Кабанчук 1:08:24 – палітычная пазіцыя кіберпартызан: за што і за каго 1:12:24 – чаму аб’ядналіся з Палком Каліноўскага, а не Офісам Ціханоўскай 1:14:02 – стаўленне да Ціханоўскай 1:14:24 – кіберпартызаны за Белпол ці Байпол? 1:15:30 – ці маюць сэнс праверкі на паліграфе? 1:16:27 – пра ІТ-роту Лукашэнкі і спробы агентаў увайсці ў кіберпартызаны 1:24:10 – ці перагарнулі айцішнікі старонку 1:25:21 – якіх агентаў Лукашэнка адпраўляе за мяжу 1:29:41 – як падрыхтавацца да спробаў сілавікоў залезці ў гаджэты 1:31:43 – пра злівы баз крамаў са звесткамі беларусаў 1:35:00 – як зрабіць, каб беларусы не глядзелі на Расію 1:37:34 – дзе будзе вырашацца лёс Беларусі: у Беларусі, ва Украіне ці ў Расіі 1:38:14 – як апынулася ў Нью-Ёрку 1:38:56 – пра мужа-амерыканца 1:40:43 – чым зарабляе 1:41:49 – што можа змяніць сітуацыю ў Беларусі…
Гераіня новага выпуску ТОК – вядомая актрыса Святлана Зелянкоўская. У 2003 годзе, пасля выхаду беларускага фільма «Анастасія Слуцкая», Святлана прачнулася знакамітай. Але мала хто ведае, што хутка пасля прэм’еры маладая смелая актрыса трапіла ў апалу, калі спачатку адмовілася дарыць кветкі Лукашэнку, а пасля выступіла ў падтрымку беларускай мовы. 17 гадоў Святлана аддала Купалаўскаму тэатру, дзе была зоркай. Аднак у 2016 годзе, калі актрыса пераехала ў Кіеў услед за мужам Сяргеем Міхалком, яе жыццё крута змянілася. Мы сустрэліся са Святланай у Варшаве, дзе яна сёння жыве з дачкой. Іх шляхі з Міхалком разышліся, цяпер кожны ідзе сваёй дарогай. Пра каханне і расстанне, пра сям’ю і дзяцей, пра маці, якая аддавала Святлане ўсю сябе, і бацьку, якога ўпершыню пабачыла ў 26 гадоў. Пра Украіну, здымкі і заробкі, паездку на лімузіне па ранішнім Мінску, якую падарылі купалаўцы, і многае іншае — у вялікім інтэрв’ю ТОК.…
Андрэй Павук — аўтар абсалютна ўнікальных тэкстаў самага іранічнага беларускага гурта «Красная Зелень», які ўзнік як рэакцыя на беларускі сюр. Павук — той самы музыка з гітарай у акулярах, які часта застаецца ў цені Маргарыты Ляўчук, але без якога немагчыма ўявіць ніводзін кліп. Андрэй жартуе, што ён — другі чалавек пасля Лукашэнкі, пра якога згадвае беларускі чыноўнік, бо вось ужо шмат гадоў запар ён ім тэлефануе і размаўляе пра набалелае, а пасля выкладвае гутаркі на ютуб, на канал @pakazuharu «Рудабельская паказуха». Павук у геаграфіі званкоў ужо даўно выйшаў за межы свайго раёна, а з нядаўняга часу тэлефануе і ў Расею. Андрэй Павук прагрымеў на ўсю краіну яшчэ ў 2012-м, калі працаваў настаўнікам раённага цэнтра творчасці ў Акцябрскім і напісаў для Ксеніі Дзягелькі песню «Я із деревні». Патрыятычны рэп школьніцы з Акцябрскага з піянерскім гальштукам на шыі, якая бадзёрым голасам дэкларавала дзяржаўныя лозунгі «Даешь процветаніе, даешь стабільность», проста ўзарваў інтэрнэт. Андрэй прызнаецца, што ў той час і баяўся, і лікаваў адначасова, бо загнаў чыноўнікаў у тупік. У гутарцы ТОК Андрэй згадаў гісторыю з Ксеніяй Дзягелькай і што было пасля, як з’явілася «Красная Зелень». Распавёў, чым жывуць людзі ў Акцябрскім, на якой мове гавораць, чаго хоча просты рабочы. Паразважаў пра чыноўнікаў і як з імі трэба гаварыць. Распавёў пра стасункі з бацькамі, знаёмства з жонкай і развод. Патлумачыў, чаму варожа ставіцца да Ціханоўскай і за што падтрымлівае Пазняка. А пры канцы заспяваў палітычныя прыпеўкі, дарэчы, па матывах рэальных падзей.…
Байполавец, падпалкоўнік міліцыі Станіслаў Лупаносаў да таго, як далучыўся да апазіцыі, служыў у ГУБАЗіКу. Працаваў ва ўпраўленні па барацьбе з карупцыяй у медыцыне. Да таго працаваў у ГУУС Мінгарвыканкама ва ўпраўленні «К», займаўся работай з big data, яшчэ да таго — у крымінальным вышуку, агулам не хапіла пару месяцаў выслугі да «запаветных» 20 гадоў службы. У гутарцы ТОК мы распытваем Станіслава пра тое, як працуе сістэма праслухоўкі і як сілавікі ідэнтыфікуюць пратэстоўцаў. Даведваемся інсайды справаў Ціханоўскага і праваабарончага цэнтра «Вясна», да якіх падключылі Лупаносава. Аналізуем, чаму сілавікі так трымаюцца за Лукашэнку хто хацеў бы заняць яго крэсла. Праходзімся па персаналіях топ-сілавікоў: міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і яго намесніка Мікалая Карпянкова, старшыні КДБ Івана Церцеля і іншых. Размаўляем аб прарасейскіх настроях, агентах і кампрамаце.…
Берасцейскі блогер Аляксандр Кабанаў, які нядаўна выйшаў на волю, цалкам адбыўшы свой тэрмін, стаяў ля самых вытокаў пратэстаў-2020. Але паколькі затрымалі яго ўжо 15 чэрвеня 2020-га, задоўга да жнівеньскіх падзей, толькі цяпер удалося даведацца важныя дэталі прэзідэнцкай кампаніі, якая змяніла лёс сотняў тысяч беларусаў. У вялікай гутарцы мы гаворым пра тое, калі Ціханоўскі вырашыў удзельнічаць у выбарах і ці мог ён быць праектам Масквы, як Кабанаў вылічыў агента ў атачэнні Святланы Ціханоўскай, каторы расказваў, што рыхтуюцца правакацыі і выбухі. Чаму Кабанаў пайшоў супраць сістэмы, калі ў свой час ён будаваў рэзідэнцыю Лукашэнкі ў Белавежскай пушчы, і як выглядае гэты самы «Прычал». Кабанаў прайшоў праз самую жорсткую калонію Беларусі — наваполацкую. У інтэрв’ю ён распавядае пра суворыя парадкі гэтага месца, жахлівую экалогію, мясцовых дактароў, якіх Кабанаў называе садыстамі. Апісвае розных сукамернікаў: забойцу-стукача і майстра спорту па шахматах. Згадвае, як яго камеры ўдалося абараніць Віктара Куўшынава, якога хацелі кінуць гніць у карцары. І сустрэчу з Віктарам Бабарыкам, якога Кабанаў параўноўвае з ледаколам.…
У вялікай гутарцы ТОК твітар-гумарыст і стэндап-комік Міхась Ільін расказвае, што яму падабалася ў размовах з экс-старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, навошта прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант публікуе камічныя відэа з ім і чаму на яго пакрыўдзіўся палітык Андрэй Дзмітрыеў. Тлумачыць, чаму лічыць найлепшым беларускім комікам Ідрака Мірзалізадэ і як ставіцца да Славы Камісаранкі і Вані Усовіча, каторы працягвае гастраляваць па Расіі. Разважае пра тое, ці можа ў Беларусі з’явіцца свой Зяленскі. Прыгадвае, як уратаваў адно з самых вядомых відэа з пратэстаў. І між іншым расказвае шмат вясёлых гісторый: як уладкаваўся ў дзяржаўную канцэртную залу, а пасля згубіў працу праз Латушку, як размаўляў з кадэбістам, як вазіў цыгарэты і «касіў» ад войска.…
Лявон Халатран — колішні кіраўнік руін-бара ОК16, экс-палітвязень, якога затрымалі на другі дзень пасля выбараў за тое, што валанцёрыў у штабе Бабарыкі. Пасля паўгода ў СІЗА Лявону прысудзілі два гады «хіміі», адбываць адправілі ў Сушкі. Гэтае інтэрв’ю дае поўнае ўяўленне пра тое, што такое «хімія» ў Беларусі: як выглядае побыт, як ставяцца да палітвязняў наглядчыкі, колькі плацяць за працу і якую працу даводзіцца рабіць. Аповед Халатрана месцамі больш нагадвае стэндап, а не класічнае інтэрв’ю, але Лявон перакананы, што без гумару ўспрымаць рэчаіснасць немагчыма. Апроч таго, Лявон распавядае пра закуліссе працы штаба Бабарыкі, да якога ён далучыўся пасля званка Марыі Калеснікавай праз пару гадзін пасля таго, як Віктар Бабарыка публічна абвясціў пра намер балатавацца. Апісвае Марыю, выказваецца пра Васкрасенскага і з вялікай любоўю і болем распавядае пра Беларусь і Арменію. (І чаму ў апошняй усё яшчэ горш, чым у Беларусі.)…
У біяграфіі Валерыя Кавалеўскага, сябра Аб’яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай, шмат цікавых фактаў. Вучыўся разам з Віктарам Лукашэнкам, працаваў у МЗС, пасля выбараў 2010-га трапіў на допыты ў КДБ за падтрымку Саннікава, а ў 2020-м кінуў працу мары ў Сусветным банку і сышоў у каманду Ціханоўскай. У вялікай гутарцы ТОК мы распытваем Валерыя пра стасункі з сынам Лукашэнкі, міністраў і чыноўнікаў, куратараў з КДБ. Абмяркоўваем, чаму Анатоль Лябедзька далучыўся да каманды Ціханоўскай, а Зянон Пазняк і Андрэй Саннікаў стаяць у апазіцыі, чаму адкалоліся Цапкалы. Ці было стварэнне Аб’яднанага пераходнага кабінета кампрамісам? Чаму Зяленскі не кантактуе з Ціханоўскай? Як вызваліць палізвязняў? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні — у нашым відэа.…
Святлана Курс, вядомая ў літаратуры пад псеўданімам Ева Вежнавец, — адна з найярчэйшых пісьменніц сучаснасці. Яе твор «Па што ідзеш, воўча?», які выйшаў у 2020-м і летась атрымаў найвышэйшую ўзнагароду ў беларускай літаратуры — прэмію Ежы Гедройця, нібы глыбокі калодзеж. Зазірнуўшы ў яго, можна пабачыць душу беларускай вёскі, з яе рамантызмам і паталогіямі. Ды і піша Святлана пра тое, што добра ведае, бо сама вырасла ў вёсцы. Святлана Курс — значная асоба і ў беларускім руху, куды яна трапіла ў 1990-х. Яна добра памятае тую атмасферу свабоды і ўсёдазволенасці, што панавала ў Менску, багемныя вечарыны і гулянні, якія былі часткай будзёнасці інтэлектуальных колаў. Памятае яна і як гэтую свабоду забіралі: 1996 год яна называе забытым 2020-м. У новым выпуску ТОК мы гаворым са Святланай пра нутро беларускай вёскі, шаптух і вядзьмарак, менскую багему, згадваем ужо легендаў — Сыса і Анемпадыстава. Размаўляем аб найважнейшых акцыях пратэсту 1990-х і як паводзілі сябе сілавікі тады. Разважаем пра імперыю Пуціна, культуру гвалту ў Расеі, «рускі мір» у Беларусі і да чаго можа прывесці вайна з Украінай. Згадваем некалькі яркіх эпізодаў з жыцця Святланы — як праца над творам у каліфарнійскім пасёлку для мільянераў, дзе кожны мае верталёт, і гісторыі, пачутыя ад старых людзей, калі Святлана працавала сацыяльнай работніцай у Варшаве.…
Павел Лібер — адзін з самых вядомых праграмістаў у Беларусі. Напярэдадні выбараў 2020–га ён сышоў з EPAM пасля 18 гадоў працы на кампанію, каб займацца платформай «Голас». Менавіта сюды беларусы дасылалі фота сваіх бюлетэняў, дзякуючы чаму ўдалося атрымаць доказы масавых фальсіфікацый. Сёння Лібер заняты развіццём платформы «Новая Беларусь», якая ўжо мае больш за 22 000 спамповак. Павел бачыць яе інструментам кансалідацыі і пабудовы моцнай грамадзянскай супольнасці, якая зможа супрацьстаяць лукашэнкаўцам. У вялікай гутарцы ТОК мы размаўляем з Паўлам пра будучыню ПВТ і чысткі ў ІТ, як кашмараць за данаты, як працуе сістэма сачэння за беларусамі, аб магчымым блакаванні сацсетак і ютуба ў Беларусі і далучэнні да расійскага інтэрнэту. Гаворым пра ролю ў падзеях 2020-га Мікіты Мікада, Яраслава ЛІхачэўскага і Максіма Баграцова. У размове Лібер тлумачыць, чаму лічыць, што Лукашэнка застанецца і пасля перамогі ва Украіне, апісвае, як бачыць новыя выбары ў Беларусі. Малюе лічбавую Беларусь, якая зможа супрацьстаяць Пуціну і лабіраваць свае інтарэсы. А таксама распавядае пра дуэт з Маргарытай Ляўчук, аўто за $85 000 і чаму айцішнікі ў Беларусі саромеюцца прызнавацца, што яны айцішнікі.…
Анатоль Лябедзька ў беларускай палітыцы амаль столькі ж, колькі і Аляксандр Лукашэнка. Лябедзька працаваў у камандзе апошняга ў 1994-м і спрыяў яго перамозе. Але хутка пасля выбараў і змены курсу з дэмакратызацыі на вяртанне да савецкіх практык перайшоў у апазіцыю. Цэлых 18 гадоў Анатоль Лябедзька кіраваў апазіцыйнай Аб’яднанай грамадзянскай партыяй, аддаўшы кіраванне ёй Мікалаю Казлову толькі ў 2018 годзе. Сёння Лябедзька з’яўляецца прадстаўніком Святланы Ціханоўскай па парламецкай супрацы і Канстытуцыйнай рэформе. Гэтая вялікая гутарка ТОК дзеліцца на тры асноўныя блокі. Першы – пра 1990-я і прыход Лукашэнкі да ўлады, дзе мы гаворым у тым ліку пра Ганчара, Захаранку, Карпенку і як стаў магчымым канстытуцыйны пераварот 1996 года. Другі – пра «старую» апазіцыю, у тым ліку чаму прайграў Мілінкевічу на выбарах адзінага апазіцыйнага кандыдата ў 2006-м, чаму ў 2015-м апазіцыя вылучыла Караткевіч, метамарфоза Ганны Канапацкай, ці была памылкай кааліцыя з Сяргеем Калякіным і камуністамі. І трэці блок – пра Лукашэнку і Пуціна, а таксама новую беларускую апазіцыю, у тым ліку пра тое, што ёсць у Ціханоўскай, чаго яшчэ ніхто ў апазіцыі не меў, хто можа атрымаць уладу ў Беларусі пасля Лукашэнкі і што, калі яе атрымае Мікалай.…
Герой новага выпуска ТОК – зорка TikTok, сувядоўца гумарыстычанага ютуб-шоу «о(б)суждаем» Глеб Сямёнаў. Глеб займаецца палітычнай сатырай, таму героямі яго жартаў становяцца і Лукашэнка з Качанавай, і Ціханоўская з Латушкам, і сёстры Груздзевы. Апошнія, дарэчы, пакрыўдзіўшыся на ўвагу Глеба, заявілі, што навядуць на яго псоту. Але для тыктокера гэта быў падарунак: «Дзякуй, дзяўчаты, я ператвару гэта ў мем!» У першым вялікім інтэрв’ю Глеб распавядае пра самых мемных палітыкаў, чаму жарты з Лукашэнкі яму абрыдлі, як і жарты пра дранікі. Кажа пра тое, чаму палітыкам варта зняць фракі і чаму сумуе па «рокерцы» Наталлі Качанавай. Гаворыць пра жыццё ў Рэчыцы, дзе яго ведаў кожны сабака, хэйт і цкаванне. Тлумачыць, чаму палітыка Лукашэнкі такая гамафобная і чаму праца ў гей-клубе – пекла для ахоўніка.…
У вялікай гутарцы з Паўлам Латушкам мы размаўляем пра сыход Макея і атачэнне Лукашэнкі. Ці зможа ўтрымаць уладу Наталля Качанава, якая роля Наталлі Эйсмант, што сабой уяўляюць дзяржсакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч і кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сяргеенка? Абмяркоўваем, ці будуць новыя выбары ў Беларусі і навошта Аляксандру Лукашэнку спатрэбілася ствараць новую КПСС — партыю «Белая Русь». Апроч таго, мы шмат гаворым пра дэмакратычныя структуры і які сэнс іх існавання сёння, пра тое, што, апроч пасадаў, яны даюць? Пытаемся пра адносіны Паўла Латушкі з Франакам Вячоркам і канфлікт з Антонам Матолькам. Дазнаемся, чаму адмовіўся праходзіць паліграф. У размове Павел таксама распавядае пра любімы спектакль Купалаўскага і дзе найлепшае месца ў зале тэатра, гаворыць пра актрысу Вольгу Няфёдаву, якая заняла месца выбітнага рэжысёра Мікалая Пінігіна. Называе, колькі каштуе самы дарагі гарнітур і па чым сумуе ў Беларусі. 00:00 — цытаты 00:48 — пра Макея 08:20 — каго шкадуе ў атачэнні Лукашэнкі 09:37 — пра Качанаву, Эйсмант, Глаза 15:59 — пра Вальфовіча і Сяргеенку 19:09 — хто найбольш уплывае на Лукашэнку 20:43 — навошта Лукашэнку спатрэбілася партыя «Белая Русь» 23:10 — ці будуць новыя выбары ў Беларусі 30:16 — што ўяўляе з сябе НАУ сёння і якія вынікі 42:05 — што дае Кабінет, апроч пасадаў 43:39 — навошта сёння Каардынацыйная рада 51:27 — ці быў канфлікт з Вольгай Кавальковай 53:53 — пра грошы 54:54 — навошта санкцыі і ўзамен на што Лукашэнка вызваліць палітвязняў 59:50 — роля Віктара і Дзмітрыя Лукашэнкаў у сістэме 1:02:29 — чаму разышліся шляхі з Анатолем Котавым і Паўлам Вусавым 1:04:22 — пра Пазняка 1:05:57 — чаму экс-следчая Святлана Хілько пляжыць апазіцыю 1:09:34 — пра Валерыя Цапкалу 1:12:12 — пра адносіны з Франакам Вячоркам 1:13:48 — чаму адмовіўся праходзіць паліграф 1:14:13 — ці памірыўся з Антонам Матолькам 1:15:20 — чаму Сахашчык — падарунак для дэмсілаў 1:16:51 — стыль Ціханоўскай як кіраўніцы 1:19:36 — ці быў страйк Купалаўскага памылкай 1:22:28 — пра Вольгу Няфёдаву, якая стала на чале Купалаўскага пасля пратэстаў 1:24:07 — любімы спектакль Купалаўскага і пра што марыць 1:26:21 — як з супрацоўнікамі МЗС уцякаў ад міліцыянтаў 1:29:10 — пра стрыечнага брата ў турме, дачку і дом 1:31:29 — пра стыль і самы дарагі гарнітур 1:34:02 — Беларусь у ЕС ці ў АДКБ? Дзе купляць газ? 1:36:58 — як дагрукацца да нейтральнай аўдыторыі…
Мікіта Мелказёраў — самы вядомы інтэрв’юер Беларусі. Яго ютуб-канал «жыццё-маліна» нядаўна адсвяткаваў прыгожы юбілей — 100 выпускаў. Але жыццё самога Мікіты не менш цікавае, чым герояў яго канала. Пра дзяцінства ў Хабараўску, бабулю-лукашыстку і бабулю-пуціністку, пра Менск і месцы сілы, пра перыяд, калі дзяўчаты былі як спорт, а пасля з’явілася рэальнае каханне. Пра шапагалізм, філасофію татуіровак, апантанасць авіяцыяй, псіхатэрапію і чаму ўжо 14 гадоў не ўжывае алкаголь. І канечне, закуліссе «жыцця-маліны»: што думае пра Чалага і Пазняка і навошта размаўляць з Кацам і Эйдэльман. 00:00 — цытаты 00:41 — пра дзяцінства ў Хабараўску 04:24 — складаныя стасункі з бацькам 09:17 — пра маму-кента 12:20 — пра камунікацыю з бабуляй-лукашысткай і бабуляй-пуціністкай 15:34 — як паўплывала сям’я 16:52 — калі зразумеў, што беларус, а не расіянін 20:27 — пра розніцу паміж беларусамі і расіянамі 26:13 — пра жыццё ў Масюкоўшчыне 30:32 — месцы сілы ў Менску 33:54 — ці перасякаўся з пратэсным Менскам да 2020-га 37:36 — пра ціндар, 50+ дзяўчат і сэкс 46:37 — пра сур’ёзныя стасункі і каханне 50:50 — якія дзяўчаты чапляюць 53:01 — фемініст ці не 55:04 — пра псіхатэрапію 1:00:03 — што думае пра Чалага, Пазняка, Ціханоўскую, Пракоп’ева, Мілінкевіча 1:06:18 — навошта запрашаць у «жыццё-маліну» Каца і Эйдэльман 1:10:38 — стаўленне да Зарэцкай 1:12:00 — чаму больш за 10 гадоў не ўжывае алкаголь 1:16:49 — пра спорт, «Трыбуну» і Onliner 1:23:33 — пра заробкі 1:25:07 — гісторыі татуіровак Мікіты 1:31:56 — пра апантанасць авіяцыяй 1:34:52 — пра гардэроб і шапагалізм 1:40:39 — самыя дарагія красоўкі і жоўтыя кроксы 1:45:22 — Nike і бомбер на Лукашэнку 1:49:04 — пра зорную хваробу 1:52:01 — як выязджаў з Беларусі 1:55:37 — пра Сашу Івуліна, чыё фота стаіць у профілі 1:57:41 — чаму жыццё не маліна…
مرحبًا بك في مشغل أف ام!
يقوم برنامج مشغل أف أم بمسح الويب للحصول على بودكاست عالية الجودة لتستمتع بها الآن. إنه أفضل تطبيق بودكاست ويعمل على أجهزة اندرويد والأيفون والويب. قم بالتسجيل لمزامنة الاشتراكات عبر الأجهزة.